па́льмавыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. па́льмавыя
Р. па́льмавых
Д. па́льмавым
В. па́льмавыя
Т. па́льмавымі
М. па́льмавых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́льмавыя сущ., мн., бот. па́льмовые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пальмавыя (сям. раслін) 5/239

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

па́льмавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́льмавы па́льмавая па́льмавае па́льмавыя
Р. па́льмавага па́льмавай
па́льмавае
па́льмавага па́льмавых
Д. па́льмаваму па́льмавай па́льмаваму па́льмавым
В. па́льмавы (неадуш.)
па́льмавага (адуш.)
па́льмавую па́льмавае па́льмавыя (неадуш.)
па́льмавых (адуш.)
Т. па́льмавым па́льмавай
па́льмаваю
па́льмавым па́льмавымі
М. па́льмавым па́льмавай па́льмавым па́льмавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́льмовые мн., сущ., бот. па́льмавыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАХЛА́К,

архіпелаг у паўд.-зах. ч. Чырвонага м., належыць Эфіопіі. Буйныя а-вы: Д. (750 км²), Нора (130 км²); больш за 130 дробных астравоў. Абкружаны каралавымі рыфамі. Пальмавыя гаі. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Гал. горад і порт — Нокра (на в-ве Дахлак).

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНІ́Н-СІ́ЦІ (Benin City),

горад у паўд. ч. Нігерыі. Адм. ц. штата Бендэл. Засн. ў 12 ст. У сярэднія вякі (Вял. Бенін) і да канца 19 ст. сталіца дзяржавы Бенін. 203 тыс. ж. (1991). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прадпрыемствы па перапрацоўцы натуральнага каўчуку, вырабе шын, алейныя і лесапільныя з-ды, дрэваапр. і мэблевыя ф-кі. Вытв-сць сінт. дываноў. Гандл. цэнтр (пальмавыя ядры і алей, арэхі кола, какава, каўчук, каштоўная драўніна). Разьбярства па дрэве, слановай косці і інш. саматужныя рамёствы. Паблізу нафтапромыслы. Унікальная калекцыя бронзавай скульптуры 15—17 ст. Ун-т. Этнагр. музей.

т. 3, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́льмавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пальмы, пальмаў. Пальмавы ліст. // Які складаецца з пальмаў (пра лес, парк і пад.). Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях, Гляджу у даль і слухаю прыбой. Гурло. // Які зроблены, атрыманы з пальмы, яе пладоў. Пальмавы цукар. Пальмавае віно.

2. у знач. наз. па́льмавыя, ‑ых. Сямейства аднадольных раслін, якія растуць у тропіках і субтропіках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разарваць.

2. у знач. прым. Парваны, разадраны. Разарваны мех. □ — Толькі вось разлупіў... — Федзя павярнуўся да хлопцаў спінай, паказваючы разарваныя ніжэй пояса штаны. Ваданосаў. І цені белых вадзяных лілей на дне става былі, як заўсёды, чамусьці не круглыя, а нагадвалі разарваныя пальмавыя лісты. Караткевіч. // Пашкоджаны выбухам. Варожы танк нерухома застыў з разарванымі гусеніцамі. Гурскі.

3. у знач. прым. Адрывачны, пазбаўлены сувязі, цэласнасці. Разарваныя фразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРЫ́МСКІ (Агафангел Яфімавіч) (15.1.1871, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 25.1.1942),

украінскі ўсходазнавец, славіст, пісьменнік. Па паходжанні беларус. Акад. АН Украіны (1919). Засл. дз. нав. Украіны (1940). Скончыў Лазараўскі ін-т усходніх моў у Маскве (1892) і Маск. ун-т (1896). У 1898—1918 выкладчык (з 1900 праф.) Лазараўскага ін-та ўсходніх моў, з 1918 праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арганізатараў АН Украіны, з 1918 у ёй працаваў (да 1928 сакратар). У 1921—29 дырэктар Ін-та ўкр. навук. мовы. Навук. працы па гісторыі, л-ры, мовах арабаў, персаў, туркаў і інш. народаў Б. і Сярэдняга Усходу, па гісторыі мусульманства. Даследаваў усх.-слав. мовы, фальклор: «Украінская граматыка» (ч. 1—2, 1907—08), «Пра «быліны». Рускія быліны старога і новага запісаў», «Да этнаграфіі т.зв. Новарасіі» (абедзве 1928). У працах «Філалогія і палодзінская гіпотэза» (1904), «Старажытнакіеўскі говар» (1906), «Пра антрапалагічны склад усходніх славян» (1928) закранаў пытанні паходжання бел. этнасу, яго мовы. Беларусазнаўчы матэрыял — у яго даследаванні «Да этнаграфіі Палесся» (1928). Аўтар зб-каў вершаў «Пальмавыя галіны» (кн. 1—3, 1901—22), прозы «Аповесці і эскізы з украінскага жыцця» (1895), «Бейруцкія апавяданні» (1906) і інш. твораў. Перакладаў з араб., тур., перс., англ., франц., ням. і інш. моў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.​Багдановіч.

Тв.:

Твори. Т. 1—5. Київ. 1972—74.

Літ.:

Гурницкий К.И. А.​Е.​Крымский. М., 1980.

В.​А.​Чабаненка.

т. 8, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)