па́лубнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́лубнік па́лубнікі
Р. па́лубніку па́лубнікаў
Д. па́лубніку па́лубнікам
В. па́лубнік па́лубнікі
Т. па́лубнікам па́лубнікамі
М. па́лубніку па́лубніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́лубнік, -ку м., стр. па́лубник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́лубнік, ‑у, м.

Спец. Тоўсты цёс або дошкі, прызначаныя для палуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́лубнік, па́лубніца ’засек для мякіны’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 1975, т. XVI, 185), запазычанне з літ. pelùdė ’мякінніца’ з наступнай славянізацыяй. Лаўчутэ (Балтызмы, 70) прыводзіць яшчэ літ. дыял. pelùdnica ’тс’. Але параўн. палоўня і аднакаранёвыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лубник стр. па́лубнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАВАБЕ́ЛІЦКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-БАНДА́РНЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1911—13 у мяст. Новая Беліца (цяпер у межах г. Гомель). Вырабляў дошкі, брусы, палубнік, клёпку. Меў паравы рухавік (57 к.с.). У 1913 працавала 90 чал.

т. 11, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)