Палоўня ’месца, адгароджанае ў гумне для збожжа’ (Сцяшк. Сл.), ’адрына’ (Нар. сл., пінск.), половня ’хлеў, дзе зімой захоўваюць сена’ (Сл. Брэс.), палбу́нік ’адрына’ (ДАБМ, 789), полбу́ньік ’месца для захавання паловы’ (Шушк.), ’адрына’ (Тарнацкі, Studia). Рус. половень, половня ’маленькая сушня на таку’, укр. половень ’імшанік’, чэш. дыял. plevna ’маленькі хлеў, прыбудова для захавання паловы’, серб.-харв. пле̏вница ’тс’. Да палова2 (гл.) (Фасмер, 3, 312; Махэк₂, 459). Сюды ж палувенка, палу́нька, палу́ня, палу́нік (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лубнік, па́лубніца ’засек для мякіны’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 1975, т. XVI, 185), запазычанне з літ. pelùdė ’мякінніца’ з наступнай славянізацыяй. Лаўчутэ (Балтызмы, 70) прыводзіць яшчэ літ. дыял. pelùdnica ’тс’. Але параўн. палоўня і аднакаранёвыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)