пало́нная
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
мн. |
| ж. |
- |
| Н. |
пало́нная |
пало́нныя |
| Р. |
пало́ннай |
пало́нных |
| Д. |
пало́ннай |
пало́нным |
| В. |
пало́нную |
пало́нных |
| Т. |
пало́ннай пало́ннаю |
пало́ннымі |
| М. |
пало́ннай |
пало́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пало́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пало́нны |
пало́нная |
пало́ннае |
пало́нныя |
| Р. |
пало́ннага |
пало́ннай пало́ннае |
пало́ннага |
пало́нных |
| Д. |
пало́ннаму |
пало́ннай |
пало́ннаму |
пало́нным |
| В. |
пало́нны (неадуш.) пало́ннага (адуш.) |
пало́нную |
пало́ннае |
пало́нныя (неадуш.) пало́нных (адуш.) |
| Т. |
пало́нным |
пало́ннай пало́ннаю |
пало́нным |
пало́ннымі |
| М. |
пало́нным |
пало́ннай |
пало́нным |
пало́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пле́нница
1. пало́нная, -ннай ж.; поэт., уст. паланя́нка, -кі ж.;
2. перен. няво́льніца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
niewolnica
ж.
1. нявольніца, рабыня, раба;
2. палонная; паланянка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пало́нны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў палоне (у 1 знач.). Па цэнтральнай вуліцы прагналі некалькі чалавек палонных немцаў. Гурскі. / у знач. наз. пало́нны, ‑ага, м.; пало́нная, ‑ай, ж. Два палонныя, намагаючыся да апошняга, цягнулі пад рукі таварыша, каб не даць яго пад кулю. Брыль. // Захоплены, заняты войскам ворага. Палонны Віцебск. Камера. Астрог. Каменная падлога — не мурог. А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
branka
ж.
1. набор (у войска і да т.п.);
2. уст. паланянка; палонная
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЫ́ХАВА АБАРО́НА 1659.
Адбывалася ў маі—снежні 1659 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 супраць рас. войска. У пач. 1657 пасля 18-месячнай аблогі рас. войскі з казакамі І.Нячая штурмам захапілі Быхаў. У 2-й пал. 1658 Нячай здрадзіў цару і перайшоў на бок Яна II Казіміра. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў Стары Быхаў. Войска рас. ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 падышло да горада і пачало яго новую аблогу, якая працягвалася да 4 снеж. і скончылася начным штурмам. Поспеху штурму садзейнічала здрада членаў гар. магістрата і каменданта Быхаўскага замка немца Шульца. Шмат было забіта абаронцаў замка, у т. л. Нячай, знішчана палонная шляхта. У адбудаваным замку размясціўся рас. Гарнізон.
т. 3, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)