пала́ткі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. пала́ткі
Р. пала́так
Д. пала́ткам
В. пала́ткі
Т. пала́ткамі
М. пала́тках

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пала́ткі, -так.

Насціл з дошак паміж печчу і сцяной у сялянскай хаце, які рабіўся на высокім узроўні ад падлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́ткі ед. нет пола́ти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пала́ткі, ‑так; адз. няма.

Насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі) у старой сялянскай хаце. Бацька доўга яшчэ сядзеў на ўслоне ля стала. Затым устаў і палез на палаткі. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пала́ткі1 ’насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Чачот, ТС, Арх. ГУ рагач., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ’вышкі ў хляве’ (Шушк., П. С., Мат. Гом.), ’насціл з дошак у гумне, лазні’ (Сл. ПЗБ), ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, 877), ’падстаўка пад вулей’ (Сл. ПЗБ), пала́тачкі ’жэрдкі ў сушні, на якія рассцілаюць лён для сушкі’ (Мат. АС Гродзен.). У гэтай форме (мн. л.) толькі беларускае. Параўн. рус. сарат. пола́тка ’дошка, прыбітая рабром да сцяны; паліца ў шафе’. Этымалогію гл. пала́ці.

Пала́ткі2 ’вяроўкі, на якіх носяць сена’ (Жд. 2). Да лата1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пала́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пала́тка пала́ткі
Р. пала́ткі пала́так
Д. пала́тцы пала́ткам
В. пала́тку пала́ткі
Т. пала́ткай
пала́ткаю
пала́ткамі
М. пала́тцы пала́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плашч-пала́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. плашч-пала́тка плашч-пала́ткі
Р. плашч-пала́ткі плашч-пала́так
Д. плашч-пала́тцы плашч-пала́ткам
В. плашч-пала́тку плашч-пала́ткі
Т. плашч-пала́ткай
плашч-пала́ткаю
плашч-пала́ткамі
М. плашч-пала́тцы плашч-пала́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пала́ці, -яў (уст.).

Тое, што і палаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пол¹,-а, мн. -палы́, -пало́ў, м.

Палаткі, нары ў сялянскай хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пола́ти пала́ткі, -так ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)