Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТАРУ́НСКІ МІР 1411,
мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам з аднаго боку і Польскім каралеўствам і ВКЛ з другога, падпісаны 1 лют. ў г.Торунь. Завяршыў Вялікую вайну 1409—11. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 Тэўтонскі ордэн рыхтаваўся да рэваншу. Польскі кароль Ягайла і вял.кн.ВКЛВітаўт перад пагрозай вайны на 2 фронты (з ордэнам і яго саюзнікам герм. імператарам Зыгмунтам Люксембургскім) пагадзіліся на часовае прымірэнне з Тэўтонскім ордэнам, які паводле Т.м. адмовіўся ад Жамойці і яцвяжскіх зямель на карысць ВКЛ (толькі на перыяд жыцця Ягайлы і Вітаўта), а Польшчы вярнуў Добжыньскую зямлю і абавязаўся выплаціць 100 тыс. коп чэш. грошаў. Палавінчаты характар Т.м. абумовіў далейшае нарастанне напружанасці паміж яго ўдзельнікамі і іх падрыхтоўку да новай вайны.