палаві́нчаты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з дзвюх частак, палавін (спец.).

Палавінчатая цэгла (бітая).

2. перан. Пазбаўлены цэласнасці, паслядоўнасці, які не даводзіць чаго-н. да канца.

Палавінчатыя меры.

Палавінчатае рашэнне.

|| наз. палаві́нчатасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)