Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паку́тніцкі страда́льческий, му́ченический
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паку́тніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пакутніка і пакутніцтва. Раманюк .. пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас.Краўчанка.// Які выяўляе пакуты. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які перанёс або пераносіць пакуты.
Пакутнікі канцлагераў.
|| ж.паку́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.паку́тніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страда́льческий паку́тны, паку́тніцкі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
му́ченическийпаку́тніцкі, паку́тны;
◊
му́ка му́ченическая му́ка страшэ́нная;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
męczeński
пакутны, пакутніцкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pained[peɪnd]adj.
1. паку́тны, паку́тніцкі
2. пакры́ўджаны, скры́ўджаны;
a pained expression/voice пакры́ўджаны вы́гляд/го́лас
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КУЧА́К НААПЕ́Т (?—1592?),
армянскі паэт. Верагодна, жыў у в. Хараконіс каля г. Ван (цяпер Турцыя). Пачынальнік свецкай тэматыкі ў арм. паэзіі. Дасканала валодаў найб.стараж. формай верша — айрэнам. Пісаў вершы любоўныя, філасофска-павучальныя (айрэны роздумаў) і вандроўніцкія (айрэны блуканняў), у якіх апяваў радасць кахання і жыцця, прыгажосць жанчыны, імкнуўся асэнсаваць пакутніцкі лёс арм. народа, сцвярджаў гуманіст. ідэалы. Лірыка К. глыбока народная, рытмамеладычная. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Я.Семяжон.