Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пако́с, -у, м.
1. Месца касьбы.
Лясны п.
2. Касьба або час касьбы.
Пачынаецца п.
3.мн. -ы, -аў. Тое, што і пракос.
|| прым.пако́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пако́с, ‑у, м.
1. Месца касьбы (сенажаць, поле, прызначаныя для касьбы). Ужо з абеда пачалі [грабцы] прыбываць на пакос.Гартны.
2. Касьба. Ад зоркі да мроку, з перапынкамі на полудзень, .. [мужчыны] на пакосе.Пташнікаў.// Час, пара касьбы. З вясны, усё лета, пакуль не надыдзе пакос, тут для ўсіх быў чароўны, нібыта райскі куток.Грамовіч.
3. Тое, што і пракос. [Луг] скасілі, але зграблі не ўсюды — перашкодзілі дажджы.. Пакосы ўраслі ў атаву.Сачанка.Зноў шпарка захадзілі косы, кладучы пакос за пакосам.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́смс.-г.
1. (сенакос) Mähen n -s, Héumahd f -;
2. (луг) Héuschlag m -(e)s, -schläge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пако́с
1. Паласа сенажаці на шырыню ўзмаха касы (Ветк., Рэч., Слаўг., Стол.). Тое ж пракос (БРС).
2. Скошаная сенажаць (Стол.). Тое ж пакосіска (Брэсц.), пакосішча (Слаўг.), пакосы, пакоша, пакошля (Глуск.Янк. II), пакош (Баран., Мін.).
3. Сенажаць другога ўкосу; атава (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
поко́см.
1.(место косьбы)пако́с, -су м., сенажа́ць, -ці ж.;
3.(скошенная полоса, ряд)пако́с, -са м., прако́с, -са м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Прако́ша ’пакос’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад пракос або пракасіць з суф. -ja.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пако́ша ’скошаная сенажаць’ (ТСБМ, Янк. 2). Укр.поко́шинка ’тс’. Ад пакос < пакасіць < касіць (гл.) з суф. ‑ja або ад дзеяслова пакасіць з тым жа суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канюшы́нажбат Klée m -s;
пако́с канюшы́ны Kléeschnitt m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
раско́с
1. Луг з купінамі і пнямі (Сен.Касп.).
2. Двайны пакос (Хоц.Бяльк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)