пакарачэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пакарачэ́нне
Р. пакарачэ́ння
Д. пакарачэ́нню
В. пакарачэ́нне
Т. пакарачэ́ннем
М. пакарачэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пакарачэ́нне ср. укора́чивание; укороче́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакарачэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакараціць, пакарацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакараці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак., што.

Зрабіць карацейшым.

П. паліто.

|| наз. пакарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакараце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Стаць карацейшым.

Сукенка пакарацела.

З надыходам зімы дні пакарацелі.

|| наз. пакарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АБУ́ТАК АРТАПЕДЫ́ЧНЫ,

спецыяльны абутак для людзей з дэфармаванымі ступнямі і ступнямі з функцыянальным дэфектам. Дапамагае выправіць пач. няўстойлівую дэфармацыю ступні, кампенсаваць пакарачэнне канечнасці, павялічыць плошчу апоры, падтрымаць звод ступні, вызваліць балючыя месцы ад нагрузкі, зрабіць канечнасць апорнай, калі дэфармацыю нельга ліквідаваць хірург. метадамі. Паказанні для нашэння: плоскаступнёвасць, пакарачэнне ступні і канечнасці; касалапасць, паралітычныя дэфармацыі ступняў, аплікозы галёнкаступнёвага сустава; хранічныя ацёкі і інш. Артапедычны абутак носяць таксама на артапедычных апаратах, гіпсавых павязках і пратэзах. Вырабляецца ён індывідуальна пад кантролем урача.

Просты артапедычны абутак мала адрозніваецца ад звычайнага; складаны мае спец. канструкцыю верху і нізу. Адной з гал. частак артапедычнага абутку з’яўляецца пластычная вусцілка (супінатар), якую вырабляюць па злепку са ступні. Верх. Артапедычнага абутку ўмацоўваюць «падтрымкамі» або цвёрдымі паўгарсэтамі. Вышыню верху пры паралічы мышцаў галёнкі павялічваюць да палавіны лыткі. На Беларусі вырабляюць і рамантуюць артапедычны абутак на Мінскім пратэзным з-дзе і ў пратэзных майстэрнях абл. цэнтраў.

А.​У.​Руцкі.

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

укоро́чение

1. (действие) укарачэ́нне, -ння ср., пакарачэ́нне, -ння ср.; неоконч. укаро́чванне, -ння ср., пакаро́чванне, -ння ср.;

2. (состояние) укарачэ́нне, -ння ср., пакарачэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАКСІ́Т (ад лац. coxa бядро + ...іт),

запаленчы працэс тазасцегнавога сустава. Адрозніваюць К. спецыфічныя інфекц. (ганарэйныя, туберкулёзныя, сіфілітычныя і інш.), неспецыфічныя інфекц. (гнойныя), асептычныя (рэўматоідныя, рэўматычныя, з прычыны хваробы Бехцерава і інш.), як ускладненне інфекц. хваробы (дызентэрыя, бруцэлёз, адзёр і інш.). Бывае востры ці хранічны Прыкметы К.: запаленчыя змены ў сінавіяльнай абалонцы, утварэнне серознага, серозна-фібрознага ці гнойнага выпату. Выяўляецца болем у вобласці пашкоджанага сустава, павышэннем т-ры цела, абмежаванай рухомасцю сустава. Запаленчы выпат у суставе выклікае яго павелічэнне, выхад яго за межы капсулы — абсцэс ці флегмону. Запаленне з сінавіяльнай абалонкі можа пераходзіць на касцявыя структуры, разбурае вяртлюжную ўпадзіну, галоўку і шыйку сцегнавой косці, што выклікае паталаг. вывіх сцягна і пакарачэнне ніжняй канечнасці. Лячэнне: імабілізацыя, тэрапеўтычнае, хірургічнае, артапедычнае.

А.​У.​Руцкі.

т. 7, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уба́вка ж.

1. уба́ўка, -кі ж., убаўле́нне, -ння ср., зба́ўка, -кі ж., збаўле́нне, -ння ср.; змяншэ́нне, -ння ср., памяншэ́нне, -ння ср.; адба́ўка, -кі ж., адбаўле́нне, -ння ср.;

2. павужэ́нне, -ння ср.; пакарачэ́нне, -ння ср.; см. убавля́ть​ 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убавле́ние

1. убаўле́нне, -ння ср., збаўле́нне, -ння ср.; змяншэ́нне, -ння ср., памяншэ́нне, -ння ср., адбаўле́нне, -ння ср.;

2. павужэ́нне, -ння ср.; пакарачэ́нне, -ння ср.;

3. убаўле́нне, -ння ср., убыва́нне, -ння ср.;

4. ме́ншанне, -ння ср., спада́нне, -ння ср.; см. убавля́ть, убавля́ться​ 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)