прыдаткавыя пазухі

т. 13, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́зуха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́зуха па́зухі
Р. па́зухі па́зух
Д. па́зусе па́зухам
В. па́зуху па́зухі
Т. па́зухай
па́зухаю
па́зухамі
М. па́зусе па́зухах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

франты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Запаленне лобнай пазухі.

[Ад лац. frons, frontis — лоб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́зуха, -і, ДМ -зусе, мн. -і, -зух, ж.

1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем, што прылягае да іх.

Трымаць што-н. за пазухай.

Дастаць з-за пазухі.

2. Поласць у асобных органах цела (спец.).

Запаленне лобных пазух.

|| прым. па́зушны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́бны ло́бный;

~нае ме́сцаист. ло́бное ме́сто;

~ныя па́зухіанат. ло́бные па́зухи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праклама́цыя, ‑і, ж.

Агітацыйны лісток палітычнага зместу. — А вось у мяне ёсць свежы лісток, — казаў той самы Сцёпка мужыкам і даставаў з-за пазухі пракламацыі. Колас.

[Ад лац. proclamatio — адозва, заклік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем. Трымаць за пазухай. Дастаць з-за пазухі. □ Мікола забраў лісткі, згарнуў, схаваў за пазуху... Навуменка. Стары ўзяў нож і засунуў за пазуху. Гурскі.

2. Спец. Поласць у некаторых частках цела. Лобная пазуха.

3. Спец. Паглыбленне паміж асновай ліста і сцяблом або паміж галінай і ствалом дрэва. Дзве паловы [дрэва] складалі нібы жалабок, а каля ліставой пазухі былі прычэплены шурпатыя галачкі. Маўр.

•••

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Як у бога за пазухай гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капшу́к, ‑а, м.

Мяшочак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнурком; кісет. — Закурвайце, мужчыны! — адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём. Чарот. Дзядзька Антось спыніўся, дастаў капшук з самасадам, скруціў папяросу, выкрасаў агонь. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЙМАРЫ́Т,

верхнясківічны сінусіт, запаленне слізістай абалонкі і сценак верхнясківічнай (гаймаравай) пазухі. Адрозніваюць гаймарыт рынагенны і адантагенны, востры і хранічны, адна- і двухбаковы. Востры рынагенны гаймарыт бывае пасля грыпу, рэспіраторных захворванняў і вірусных інфекцый, можа пераходзіць у хранічны (пры пераахаладжэнні на фоне зніжанай рэактыўнасці арганізма, скрыўленых насавых перагародках, гіпертрафіі насавых ракавін). Пры адантагенным гаймарыце ў запаленчы працэс уцягваецца ніжняя сценка гаймаравай пазухі. Клінічныя праяўленні вострага рынагеннага гаймарыту — боль у месцы лакалізацыі гаймарыту, галаўны боль, закладзенасць носа, серозна-гнойныя выдзяленні з яго, часам святлабоязь, ірадыяцыя болю на верхнюю сківіцу, зубы, корань носа, слёзацячэнне. Адзначаюцца павышэнне т-ры цела, слабасць, галаўныя болі. Пры хранічным гаймарыце звычайны насмарк з гнойнымі ці серозна-гнойнымі выдзяленнямі, галаўныя болі пры абвастрэннях. Лячэнне: медыкаментознае, фізіятэрапія, у цяжкіх выпадках хірургічнае.

А.С.Арцюшкевіч.

т. 4, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.

2. перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)