пазвано́чнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пазвано́чнік пазвано́чнікі
Р. пазвано́чніка пазвано́чнікаў
Д. пазвано́чніку пазвано́чнікам
В. пазвано́чнік пазвано́чнікі
Т. пазвано́чнікам пазвано́чнікамі
М. пазвано́чніку пазвано́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазвано́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У чалавека і пазваночных жывёл: асноўная частка восевага шкілета, які складаецца са злучаных паміж сабой пазванкоў; з’яўляецца органам апоры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвано́чнік м., анат. позвоно́чник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазвано́чнік, ‑а, м.

Асноўная частка шкілета ў чалавека і некаторых жывёл, якая складаецца з пазванкоў. Пазваночнік малпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЗВАНО́ЧНІК, пазваночны слуп,

асноўная частка восевага шкілета пазваночных жывёл і чалавека. Складаецца са злучаных паміж сабой пазванкоў, з’яўляецца органам апоры і руху тулава, шыі і галавы, ахоўвае размешчаны ў пазваночным канале спінны мозг.

Зыходная форма — хорда ў ніжэйшых пазваночных; у вышэйшых пазваночных захоўваецца ў целах пазванкоў (рыбы, земнаводныя) ці ў выглядзе студзяністага ядра міжпазванковых дыскаў. П. рыб падзяляецца на тулаўны і хваставы аддзелы, П. амфібій — на шыйны, грудны і крыжавы, млекакормячых — на шыйны (6—9, часцей 7 пазванкоў), грудны (9—24, часцей 13), паяснічны (2—9), крыжавы (1—10, часцей 2—4) і хваставы (3—46). П. чалавека мае 32—34 пазванкі, якія складаюцца з цела, дуг і адросткаў, злучаных паміж сабой храсткамі, суставамі і звязкамі; падзяляецца на 5 аддзелаў: шыйны (7 пазванкоў), грудны (12), паяснічны (5), крыжавы (5, зрастаюцца), хвастцовы (3—5, зрастаюцца). У нованароджанага дзіцяці П. амаль прамы, на 1-м годзе жыцця набывае шыйны і паяснічны лардозы (выгін наперад), грудны і крыжавы кіфозы (выгін назад), скаліёзы (бакавыя выгіны), якія змякчаюць штуршкі ад хады, бегу, скачкоў. Гл. таксама Скрыўленне пазваночніка.

А.​С.​Леанцюк.

т. 11, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазвано́чнік м. анат. Wírbelsäule f -, -n, Rückgrat n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пазвано́чнік ’асноўная частка шкілета ў чалавека і некаторых жывёл, якая складаецца з пазванкоў’ (ТСБМ). Рус. позвоно́чник ’тс’. Утварэнне ад пазваночны < пазванок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хрыбе́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Пазваночнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позвоно́чник пазвано́чнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазвано́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазваночніка, пазванка.

2. Які мае пазваночнік. Пазваночныя жывёлы. // у знач. наз. пазвано́чныя, ‑ых. Вялікая група жывёл, якія маюць пазваночнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)