пазала́тваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазала́тваю пазала́тваем
2-я ас. пазала́тваеш пазала́тваеце
3-я ас. пазала́твае пазала́тваюць
Прошлы час
м. пазала́тваў пазала́твалі
ж. пазала́твала
н. пазала́твала
Загадны лад
2-я ас. пазала́твай пазала́твайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазала́тваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазала́тваць сов. (о многом) залата́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазала́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Залатаць, палатаць усё, многае. У нейкім месцы прадзіравілася страха. Кулі трэба, каб пазалатваць дзіркі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)