пад’ёмны, -ая, -ае.

1. гл. падняцца, падняць і пад’ём.

2. Які прызначаны для пад’ёму, перамяшчэння ўверх.

П. кран.

3. Такі, які можна падняць.

Пад’ёмная заслона.

4. Які выдаецца для расходаў пры пераездзе на новае месца работы.

Пад’ёмныя грошы.

Атрымаць пад’ёмныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пад’ё́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пад’ё́мны пад’ё́мная пад’ё́мнае пад’ё́мныя
Р. пад’ё́мнага пад’ё́мнай
пад’ё́мнае
пад’ё́мнага пад’ё́мных
Д. пад’ё́мнаму пад’ё́мнай пад’ё́мнаму пад’ё́мным
В. пад’ё́мны (неадуш.)
пад’ё́мнага (адуш.)
пад’ё́мную пад’ё́мнае пад’ё́мныя (неадуш.)
пад’ё́мных (адуш.)
Т. пад’ё́мным пад’ё́мнай
пад’ё́мнаю
пад’ё́мным пад’ё́мнымі
М. пад’ё́мным пад’ё́мнай пад’ё́мным пад’ё́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пад’ёмны в разн. знач. подъёмный;

п. кран — подъёмный кран;

~ная вага́ — подъёмный вес;

~ныя гро́шы — подъёмные де́ньги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пад’ёму (у 1 знач.). Пад’ёмная сіла крылаў. // Які служыць для пад’ёму чаго‑н. Пад’ёмны кран. Пад’ёмны механізм. □ Тэадаліт мае тры пад’ёмныя вінты — пры дапамозе іх прыводзяць лімб у гарызантальнае становішча... Пташнікаў.

2. Зроблены так, каб можна было падняць. Пад’ёмная заслона. Пад’ёмны мост.

3. у знач. наз. пад’ёмныя, ‑ых. Грошы, якія выдаюцца пры пераездзе на новае месца работы. Атрымаць пад’ёмныя. □ [Чалавек], здаецца, не адказаў на маё прывітанне, а папрасіў маё накіраванне. Прабег яго вачыма, паклікаў нейкую Надзю, загадаў ёй мяне «правесці загадам» і выплаціць пад’ёмныя. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’ёмны Hbe-;

пад’ёмны кран тэх. Hbekran m -(e)s, -e і -kräne, Kran m;

пад’ёмныя механі́змы Hbezeuge pl, Hbevorrichtungen pl;

пад’ёмная машы́на горн. Fördermaschine f -, -n;

пад’ёмная сі́ла ав. Trg kraft f -, uftrieb m -(e)s;

пад’ёмны мост Zgbrücke f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пад’ём, -у, м.

1. гл. падняцца, падняць.

2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.

Круты п.

3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.

Боты ціснуць у пад’ёме.

Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вертыка́льна-пад’ёмны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вертыка́льна-пад’ёмны вертыка́льна-пад’ёмная вертыка́льна-пад’ёмнае вертыка́льна-пад’ёмныя
Р. вертыка́льна-пад’ёмнага вертыка́льна-пад’ёмнай
вертыка́льна-пад’ёмнае
вертыка́льна-пад’ёмнага вертыка́льна-пад’ёмных
Д. вертыка́льна-пад’ёмнаму вертыка́льна-пад’ёмнай вертыка́льна-пад’ёмнаму вертыка́льна-пад’ёмным
В. вертыка́льна-пад’ёмны (неадуш.)
вертыка́льна-пад’ёмнага (адуш.)
вертыка́льна-пад’ёмную вертыка́льна-пад’ёмнае вертыка́льна-пад’ёмныя (неадуш.)
вертыка́льна-пад’ёмных (адуш.)
Т. вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмнай
вертыка́льна-пад’ёмнаю
вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмнымі
М. вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмнай вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спу́ска-пад’ёмны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спу́ска-пад’ёмны спу́ска-пад’ёмная спу́ска-пад’ёмнае спу́ска-пад’ёмныя
Р. спу́ска-пад’ёмнага спу́ска-пад’ёмнай
спу́ска-пад’ёмнае
спу́ска-пад’ёмнага спу́ска-пад’ёмных
Д. спу́ска-пад’ёмнаму спу́ска-пад’ёмнай спу́ска-пад’ёмнаму спу́ска-пад’ёмным
В. спу́ска-пад’ёмны (неадуш.)
спу́ска-пад’ёмнага (адуш.)
спу́ска-пад’ёмную спу́ска-пад’ёмнае спу́ска-пад’ёмныя (неадуш.)
спу́ска-пад’ёмных (адуш.)
Т. спу́ска-пад’ёмным спу́ска-пад’ёмнай
спу́ска-пад’ёмнаю
спу́ска-пад’ёмным спу́ска-пад’ёмнымі
М. спу́ска-пад’ёмным спу́ска-пад’ёмнай спу́ска-пад’ёмным спу́ска-пад’ёмных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спу́ска-пад’ёмны спу́ско-подъёмный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАД’ЁМНЫ КРАН,

грузападымальная машына перыядычнага (цыклічнага) дзеяння для падняцця і перамяшчэння грузаў на невял. адлегласці. Бываюць паваротныя і непаваротныя, стацыянарныя і перасоўныя. Выкарыстоўваюцца ў цэхах прамысл. прадпрыемстваў, на буд-ве, транспарце і інш.

Асн. часткі П.к.: нясучыя канструкцыі (маставая ці кансольная ферма, вежа, мачта, страла, партал), гал. грузапад’ёмны механізм (лябёдка, тэльфер), сілавая ўстаноўка (электрычны рухавік, дызель і інш.), механізмы перамяшчэння крана, павароту, грузазахопныя прыстасаванні і інш. Паваротныя П.к. бываюць: чыгуначныя, веласіпедныя (з рэйкамі на розных узроўнях), пнеўмаколавыя, аўтакраны, гусенічныя, насценныя і дахавыя. Непаваротныя: маставыя з катучай маставой фермай, што перамяшчаецца па рэйках (у т.л. кран-бэлькі), перагрузачныя (маставыя перагружальнікі, казловыя і кабельныя краны), насценна-кансольныя. Ёсць таксама паваротныя і непаваротныя плывучыя краны, высокія мачтавыя і вежавыя краны, спец. металургічныя і інш. У цяжкадаступных месцах выкарыстоўваюць верталёты-краны. Грузападымальнасць П.к. да 2,5 тыс. т. Простыя драўляныя П к выкарыстоўваліся да канца 18 ст., суцэльнаметалічныя з’явіліся ў 1820-х г., з мех. прыводам — у 1830-х г. Паравы П.к. створаны ў 1830, гідраўлічны ў 1847 (Вялікабрытанія), з электрарухавіком у 1880—85, з рухавіком унутр. згарання ў 1895 (ЗША, Германія). У Расіі вытв-сць П.к. пачата ў канцы 19 ст.

Літ.:

Справочник по кранам. Т. 1—2. Л., 1988.

І.І.Леановіч.

Пад’ёмныя краны: 1—6 — паваротныя (1 — чыгуначны, 2 — пнеўмаколавы, 3 — гусенічны, 4 — партальны, 5 — мачтава-стралавы, 6 — суднавы); 7—9 — непаваротныя (7 — насценна-кансольны, 8 — маставы, 9 — кабельны).

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)