пад’ё́м

‘дзеянне; участак дарогі; частка ступні; сігнал’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пад’ё́м
Р. пад’ё́му
Д. пад’ё́му
В. пад’ё́м
Т. пад’ё́мам
М. пад’ё́ме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

пад’ё́м

‘механізм’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пад’ё́м пад’ё́мы
Р. пад’ё́ма пад’ё́маў
Д. пад’ё́му пад’ё́мам
В. пад’ё́м пад’ё́мы
Т. пад’ё́мам пад’ё́мамі
М. пад’ё́ме пад’ё́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

пад’ём, -у, м.

1. гл. падняцца, падняць.

2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.

Круты п.

3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.

Боты ціснуць у пад’ёме.

Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пад’ём, -му м., в разн. знач. подъём;

п. на гару́ — подъём на́ гору;

п. цяжа́ру — подъём тя́жестей;

п. у шэсць гадзі́н ра́ніцы — подъём в шесть часо́в утра́;

бо́ты ці́снуць у ~ме — сапоги́ жмут в подъёме;

лёгкі (ця́жкі) на п. — лёгок (тяжёл) на подъём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’ём, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падняць (у 1–5 і 7 знач.) і падняцца (у 1 знач.).

2. Участак дарогі, які ідзе ўверх. На пад’ёме Высокай гары я дагнаў чалавека з фурманкай. Брыль. З пад’ёму цягнік імчаў хутка. Федасеенка.

3. Выпуклая верхняя частка ступні ад пальцаў да шчыкалаткі. Высокі пад’ём. Нізкі пад’ём. □ Ніна была ў кароценькім жакеце з чорным, пад коцік, каўняром, у хустцы. На нагах туфлі з раменьчыкам на пад’ёме. Арабей. // Частка абутку, якая аблягае гэтае месца нагі. Боты не блішчалі, а ў пад’ёме былі разрэзаны, каб можна было іх абуваць, калі мокрыя. Карпюк.

4. Сігнал да ўставання або да паходу. Прайграць пад’ём. □ — Пад’ём! Загасіць касцёр, — крыкнулі мы на хаду, схапілі свае рэчы і падаліся ў лес. Няхай. О, як жа звязана трывала Усё ў жыцці адным вузлом: Не зналі б мы цаны прывалам, Калі б не гралі нам пад’ём. Непачаловіч.

5. Тое, што і пад’ёмнік. Руднічны пад’ём.

6. У граматыцы — ступень набліжэння языка да паднябення. Гукі сярэдняга пад’ёму.

•••

Лёгкі на пад’ём гл. лёгкі.

Цяжкі на пад’ём гл. цяжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’ём м ufstieg m -(e)s, -e;

пад’ём на гару́ Brgbesteigung f -, -en;

2. (цяжараў і пад.) Hben n -s; горн Lften n -s, Förderung f -;

пад’ём сця́га Flggenhissung f -;

3. (схіл гары і пад.) Stigung f -, -en;

4. разм (энергічны рост) гл уздым

1.;

5. разм (натхненне) гл уздым

2.;

быць лёгкім на пад’ём bewglich [flink, rührig] sein;

быць цяжкі́м на пад’ём schwrfällig sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падня́цца, падыму́ся, пады́мешся, пады́мецца; падымі́ся і -німу́ся, -ні́мешся, -ні́мецца; -німі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх або прыняць больш высокае становішча.

П. на чацвёрты паверх.

Рука паднялася.

П. па службовай лесвіцы (перан.; дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Устаць, перамяніць ляжачае або сядзячае становішча на стаячае.

П. з ложка.

3. Крануцца, рушыць.

Войскі падняліся ў атаку.

4. перан. Перайсці да актыўных дзеянняў.

П. на барацьбу з ворагам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вышэйшым, павысіцца ва ўзроўні.

Вада ў рацэ паднялася.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца, павысіцца.

Прадукцыйнасць працы паднялася.

Цэны падняліся.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыцца.

Настрой падняўся.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладжваючыся, палепшыцца, развіцца.

Прадукцыйнасць гаспадаркі паднялася.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца.

Падняўся шум.

У стане ворага паднялася паніка.

Падняўся вецер.

|| незак. падыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і падніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1, 6—8 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 1, 2 і 5 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падня́ць, -дыму́, -ды́меш, -ды́ме і падніму́, падні́меш, падні́ме; -ня́ў -няла́, -ло́; падымі́ і паднімі́; -ня́ты; зак.

1. каго-што. Нагнуўшыся, узяць (з зямлі, падлогі).

П. аловак.

2. каго-што. Узяць, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць у руках.

П. камень.

3. каго-што. Перамясціць наверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

П. на ліфце.

П. якар (выцягнуць з вады перад адплыццём). П. заслону сцэны.

П. галаву (таксама перан.: стаць бадзёрым, смелым).

4. каго-што. Дапамагчы або прымусіць устаць; зноў надаць каму-, чаму-н. стаячае становішча.

П. з пасцелі каго-н. (разбудзіць). Сабака падняў зайца (успудзіў). П. павалены плот.

5. каго (што). Прымусіць крануцца з месца з якой-н. мэтай, прымусіць узяцца за што-н.

П. салдат у атаку.

6. перан., каго (што). Натхняючы, схіліць да якога-н. актыўнага дзеяння.

П. народ на барацьбу.

7. што. Зрабіць вышэйшым, узвысіць.

П. падмурак.

П. узровень вады.

8. перан., што. Павялічыць, павысіць.

П. ураджай.

П. цану.

9. перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

П. дух.

П. цікавасць да чаго-н.

10. што. Наладжваючы, палепшыць, развіць.

П. гаспадарку.

11. што. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

П. бунт (узбунтавацца). П. смех.

П. трывогу.

П. пытанне.

12. што. Тое, што і узараць (спец.).

П. цаліну.

|| незак. падыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падня́цце, -я, н. (да 1—3, 6—9 і 10 знач.), падніма́нне, -я, н. (да 1—4, 7—9 і 12 знач.) і пад’ём, -у, м. (да 2, 3, 7 і 12 знач.).

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхо́д², -у, М -дзе, м.

Верхняя больш высокая частка ступні, пад’ём.

Боты ціснуць на ўсходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

instep [ˈɪnstep] n. anat. пад’ём (нагі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)