пад’е́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пад’е́льнік
Р. пад’е́льніку
Д. пад’е́льніку
В. пад’е́льнік
Т. пад’е́льнікам
М. пад’е́льніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пад’е́льнік, -ку м., бот.

1. подъе́льник;

2. обл. можжеве́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’е́льнік, ‑у, м.

Род шматгадовых сапрафітных травяністых раслін сямейства вертляніцавых з лусачкамі на сцябле, жаўтаватымі лісцікамі і кветкамі, сабранымі ў гронку, якія растуць пераважна ў хвойных лясах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пад’ельнік (хутар, Барысаўскі пав.) 10/100

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАД’Е́ЛЬНІК (Monotropa),

род кветкавых раслін сям. вертляніцавых. 1 від — П. звычайны (M. hipopitys). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Трапляецца ў хваёвых, радзей у яловых лясах.

Шматгадовыя травяністыя расліны з гнёздападобным, моцна разгалінаваным карэнішчам з мікарызай. Сцёблы выш. да 30 см, сакаўныя, белаватыя або жоўта-карычневыя. Лісце лускападобнае, чаргаванае. Кветкі ў паніклай гронцы, правільныя, белыя ці жаўтаватыя. Плод — каробачка. Меданосныя расліны.

В.В.Маўрышчаў.

Пад’ельнік звычайны.

т. 11, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

подъе́льник бот. пад’е́льнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’..., прыстаўка (гл. пад...).

Ужываецца замест «пад...» перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», напрыклад: пад’есці, пад’ельнік, пад’ём, пад’ёмны, пад’юдзіць, пад’ядаць, пад’язны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)