падшы́пнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падшы́пнік падшы́пнікі
Р. падшы́пніка падшы́пнікаў
Д. падшы́пніку падшы́пнікам
В. падшы́пнік падшы́пнікі
Т. падшы́пнікам падшы́пнікамі
М. падшы́пніку падшы́пніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падшы́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апорная дэталь для механізмаў і частак машын, якія круцяцца або качаюцца.

Ролікавы п.

|| прым. падшы́пнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшы́пнік м. подши́пник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшы́пнік, ‑а, м.

Апорная дэталь для механізмаў і частак машын, якія круцяцца або качаюцца. Шарыкавы падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшыпнік 2/332, 402; 4/369; 7/245; 8/20; 9/491; 12/291 (табл.), 296

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДШЫ́ПНІК,

апора вярчальных дэталей (валоў, восей), якая ўспрымае ад іх нагрузку і забяспечвае свабоднае іх вярчэнне. Шырока выкарыстоўваецца ў машынах, механізмах, прыладах і інш.

П. качэння складаюцца з унутранага і вонкавага кольцаў, цел качэння (шарыкаў ці ролікаў) і сепаратара, які ўтрымлівае целы качэння на пэўнай адлегласці адно ад аднаго Целы качэння верцяцца паміж паверхняй дэталі (вала) і апоры, значна зніжаюць трэнне Бываюць шарыкавыя і ролікавыя (цыліндрычныя, канічныя, сферычныя, сфераканічныя); адна-, двух- і шматрадныя; радыяльныя, радыяльна-ўпорныя, упорныя (падпятнікі), розных памераў і класаў дакладнасці. У П. слізгання цапфа вала слізгае непасрэдна па апорнай паверхні, якая бывае цыліндрычнай, канічнай ці шаравой формы Працуюць ва ўмовах паўвадкаснага і вадкаснага трэння. Звычайна гэты П. — адтуліна з нераздымнай утулкай (ці з 2 паўцыліндрычнымі раздымнымі ўкладышамі) з антыфрыкцыйнага матэрыялу, у якой размешчаны вярчальны вал. Каб зменшыць трэнне, знос і награванне П. змазваюць змазачнымі матэрыяламі.

На Беларусі П. вырабляе Мінскі падшыпнікавы завод. Гл. таксама Падшыпнікавая прамысловасць.

Падшыпнікі: а — будова падшыпніка слізгання (1 — вал, 2 — укладыш, 3 — кольца змазкі); б — падшыпніка качэння (1 — знешняе кольца, 2 — унутранае кольца, 3 — шарык, 4 — сепаратар); в — тыпы шарыкападшыпнікаў (верхні рад) і ролікападшыпнікаў (ніжні рад): 1 — радыяльны аднарадны, 2 — двухрадны сферычны, 3 — упорны аднарадны, 4 — радыяльна-ўпорны, 5 — з цыліндрычнымі ролікамі, 6 — двухрадны сферычны, 7 — з канічнымі ролікамі.

т. 11, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шарыкападшы́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шарыкавы падшыпнік.

|| прым. шарыкападшы́пнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подши́пник техн. падшы́пнік, -ка м.;

ша́риковый подши́пник ша́рыкавы падшы́пнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́рыкавы, -ая, -ае.

Забяспечаны прыстасаваннем у выглядзе шарыка, з шарыкамі.

Ш. падшыпнік.

Шарыкавая ручка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазма́зачны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самазмазачны падшыпнікпадшыпнік, які змазваецца аўтаматычна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)