падсява́нне гл. падсеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсява́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. падсява́нне
Р. падсява́ння
Д. падсява́нню
В. падсява́нне
Т. падсява́ннем
М. падсява́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсява́нне ср.

1. подсева́ние, подсе́в м.;

2. просе́ивание;

1, 2 см. падсява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяваць — падсеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.

Пасеяць яшчэ, у дадатак да чаго-н.

П. гароху.

|| незак. падсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсява́нне, -я, н. і падсе́ў, -се́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсева́ние падсява́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсе́ивание падсява́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсе́в м., с.-х.

1. (действие) падсява́нне, -ння ср., падсе́ў, -се́ву м.;

2. (подсеянное) падсе́ў, -се́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЗО́Н

(франц. gazon),

участак зямлі з травяным покрывам, роўна і нізка падстрыжаным. Вылучаюць газоны дэкаратыўныя (паркавыя, або садовыя, партэрныя, лугавыя, маўрытанскія), спартыўныя і спец. прызначэння (на аэрадромах, для замацавання адхонаў і інш.). Ствараюць газон высевам насення шматгадовых траў на выраўнаваную глебу. Для маўрытанскіх (стракатакветных) газонаў выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа квітучых раслін (календула, васілёк, незабудка, іберыс, мак і інш.). Догляд газонаў: рамонт (падсяванне траў або дзернаванне), падстрыганне або касьба, паліўка, падкормка, барацьба з пустазеллем. На Беларусі для газонаў выкарыстоўваюць травы: райграс пашавы, аўсяніцу лугавую і чырвоную, метлюжок лугавы, мятліцу звычайную і белую, канюшыну чырвоную і белую.

т. 4, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)