падско́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падско́чу падско́чым
2-я ас. падско́чыш падско́чыце
3-я ас. падско́чыць падско́чаць
Прошлы час
м. падско́чыў падско́чылі
ж. падско́чыла
н. падско́чыла
Загадны лад
2-я ас. падско́ч падско́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час падско́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Наблізіцца скачкамі.

П. да тэлефона.

2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.

П. ад радаснай навіны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).

Падскочыла тэмпература.

Цэны падскочылі.

4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).

Падскочу на хвілінку да Міколы.

|| незак. падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і падско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падско́чыць сов.

1. подскочи́ть, подпры́гнуть;

2. (быстро приблизиться) подскочи́ть, подбежа́ть;

3. перен., разг. (резко подняться) подскочи́ть;

тэмперату́ра ў хво́рага ~чыла — температу́ра у больно́го подскочи́ла;

цэ́ны ~чылі — це́ны подскочи́ли;

4. разг. подойти́, подоспе́ть;

до́бра, што хло́пцы якра́з ~чылі і дапамаглі́ — хорошо́, что ребя́та как раз подоспе́ли и помогли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. падскоч; зак.

1. Зрабіць скачок уверх. [Мяч] падскочыў раз, другі, трэці і пакаціўся. Юрэвіч. Бусел з перапуду падскочыў на месцы, міжвольна распасцёр крылы, але тут жа зноў падцяў іх, каб не ўзняцца з гнязда. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Рэзка падняцца, павялічыцца. Падскочыла тэмпература. Цэны падскочылі. □ Падскочыць градусаў да трох Апоўначы марозік. Калачынскі. // Раптам з’явіцца. Падскочыла запаленне лёгкіх, і на што ўжо быў .. [дзед Тумаш] здаровы, а на чацвёртыя суткі зусім аслаб. Машара.

3. Наблізіцца скачкамі; хутка падбегчы, пад’ехаць да каго‑, чаго‑н. Прыстаў.. падскочыў да жанчыны ззаду, паваліў на зямлю, крутануў за руку, адводзячы ад пана паліцмайстра стрэлы. Мехаў. Лук’ян насцярожана падскочыў да акна. Усе падняліся з месца. М. Ткачоў. Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр. Лынькоў. // Разм. Хутка з’ездзіць, схадзіць куды‑н. [Антон:] — Ты пабудзь тут з таварышамі, а я падскочу на станцыю. Новікаў. [Хведар:] — Заўтра прывязём бензін, а сёння мне трэба са Сцяпанам у адно месца падскочыць. Асіпенка. // Разм. Падысці, пад’ехаць у патрэбны момант; падаспець. Добра, што падскочылі людзі, інакш бы ім абодвум былі канцы ў той багне. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падска́кваць гл. падскочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапу́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Моцны спалох.

Падскочыць з перапуду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подпры́гнуть сов. падско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взметну́ться узня́цца, падня́цца; (вскочить) падско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подскочи́ть сов., прям., перен. падско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припры́гнуть сов. прыско́кнуць; (подпрыгнуть) падско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)