падрубі́ць, -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак., што.

Падшыць, загнуўшы край.

П. сукенку.

|| незак. падру́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падру́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрубі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падрублю́ падру́бім
2-я ас. падру́біш падру́біце
3-я ас. падру́біць падру́бяць
Прошлы час
м. падрубі́ў падрубі́лі
ж. падрубі́ла
н. падрубі́ла
Загадны лад
2-я ас. падрубі́ падрубі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падрубі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падрубі́ць I сов., порт. подруби́ть, обруби́ть;

п. ху́стку — подруби́ть, обруби́ть плато́к

падрубі́ць II сов., плотн. подруби́ть

падрубі́ць III сов., горн. подруби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Падагнуўшы край чаго‑н., падшыць. Падрубіць хусцінку. Падрубіць сукенку.

падрубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Дабавіць вянок або некалькі вянкоў у зруб. Каб лесу [цётка] дастала — можна падрубіць [хату].. Вянок які дабавіць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падру́бліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрубіць ​1.

падру́бліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрубіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падру́блены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрубіць ​1.

падру́блены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрубіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрубі́ць², -рублю́, -ру́біш, -ру́біць; -ру́блены; зак., што.

Падрубіць, падшыць, загнуўшы край чаго-н.

А. хусцінку.

|| незак. абру́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абру́бліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падру́бліванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрубліваць ​1падрубіць ​1.

падру́бліванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрубліваць ​2падрубіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падру́блены I порт. подру́бленный, обру́бленный; см. падрубі́ць I

падру́блены II плотн. подру́бленный; см. падрубі́ць II

падру́блены III горн. подру́бленный; см. падрубі́ць III

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подруби́тьII сов., портн. падрубі́ць, зарубі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)