Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Тое, што і падраўнаваць. — Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць.Галавач.
2. Размясціць у рад па прамой лініі. Ужо роту падраўняў старшына.., далажыў капітану Ігнатаву.Алешка.
3.перан. Зрабіць аднолькавым, аднастайным у якіх‑н. адносінах. Увайшоў Сяргей.. — Ого! Зусім не пазнаць, — заўважыў Максім.. — Толькі трэба схадзіць у цырульню, — параіла Вера. — Трохі падраўняць валасы. Шавялюры не шкадуй, хутка адрасце.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачаса́ць², ачашу́, ачэ́шаш, ачэ́ша; ачашы́; ачаса́ны і ачэ́саны; зак., што.
Чэшучы сякерай, падраўняць.
А. бервяно.
|| незак.ачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подровня́тьсов.
1. падраўнава́ць;
2.воен.падраўня́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
cut down to size
а) падраўня́ць
б) падрэ́заць кры́лы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1.што. Абрэзаць, падкараціць, падраўняць. Пастрыгчы газон.//каго-што. Абрэзаць, падкараціць нейкім чынам каму‑н. валасы, поўсць. Пастрыгчы авечку. □ [Люба:] «А я, здаецца, таксама пайшла б у армію. Пастрыгла б валасы, апранула мужчынскае адзенне, ды на каня...»Кучар.
2.каго. Справіць над кім‑н. абрад пострыгу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)