падрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што. Зрабіць што-н. фальшывае або падобнае да чаго-н.

П. дакументы.

П. почырк.

2. чаго і без дап. Зарабіць дадаткова, падзарабіць.

|| незак. падрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і падро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрабі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падраблю́ падро́бім
2-я ас. падро́біш падро́біце
3-я ас. падро́біць падро́бяць
Прошлы час
м. падрабі́ў падрабі́лі
ж. падрабі́ла
н. падрабі́ла
Загадны лад
2-я ас. падрабі́ падрабі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падрабі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падрабі́ць I сов.

1. подде́лать;

п. чужы́ по́дпіс — подде́лать чужу́ю по́дпись;

2. (прибавить вязанием) надвяза́ть, подвяза́ть;

п. панчо́ху — надвяза́ть (подвяза́ть) чуло́к

падрабі́ць II сов. (раздробить всё, многое) надроби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

1. Зрабіць што‑н. фальшывае. Падрабіць дакументы. Падрабіць почырк. □ [Сяргей:] Ёсць у вёсцы такія ўмельцы, у кузні так [кляймо] падробяць, што не адрозніш ад сапраўднага, графскага. Машара. // Зрабіць падобным да чаго‑н. Наогул жа, калі салавей пяе — гэта цуд. І чалавеку дасюль не ўдалося ні толкам перадаць, ні падрабіць яго. Лужанін. — А ну, падрабі мой голас! — казаў пан з усмешкай. Бядуля.

2. Разм. Вяжучы, дабавіць яшчэ трохі; падвязаць. Падрабіць панчоху.

3. Зарабіць дадаткова, падзарабіць. Не прывыкаць [Сцяпану] рабіць, ведае, як з зямлёй абыходзіцца, а, дзе трэба, то і граматай падрабіць зможа. Мележ. Антон скоса зірнуў на пачак. Модныя, аднак, заўсёды папяросы курыць [Шпілеўскі]. Мабыць, недзе падрабіў ужо. Савіцкі.

падрабі́ць 2, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што і чаго.

Раздрабіць усё, многае; надрабіць у нейкай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрабі́ць, падрабля́ць fälschen vt, verfälschen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падро́бліваць гл. падрабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подде́лать сов. падрабі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. падрабіць.

2. Падробленая рэч.

П. пад аметыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

издроби́ть сов. падрабі́ць, пакрышы́ць, скрышы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падрабіць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)