падпява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму.

1. Спяваць, уторачы каму-, чаму-н.

П. басам.

2. перан. Згаджацца з кім-н. з карыслівых меркаванняў (разм., неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падпява́ю падпява́ем
2-я ас. падпява́еш падпява́еце
3-я ас. падпява́е падпява́юць
Прошлы час
м. падпява́ў падпява́лі
ж. падпява́ла
н. падпява́ла
Загадны лад
2-я ас. падпява́й падпява́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падпява́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падпява́ць несов., прям., перен. подпева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Спяваць, падцягваючы, памагаючы каму‑, чаму‑н.; уторыць. Спявала цётка, і ледзь чутна падпявалі ёй госць і дзядзька. Вышынскі. Чуваць была толькі скрыпка, усе іншыя інструмент толькі падпявалі ёй, толькі памагалі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Падтрымліваць каго‑н., памагаць каму‑н. з карыслівых меркаванняў. Шукаюць многія, як і заўжды шукалі, Сабе сяброў такіх, каб падпявалі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпява́ць (lise) mtsingen* vi;

2. перан. разм. (каму-н.) j-m nach dem Mnde rden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подпева́ть несов., прям., перен. падпява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце.

Зак. да падпяваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przyśpiewywać

незак. падпяваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падгало́шваць

падпяваць каму-небудзь, спяваць голасам больш высокага тону, які дапамагае асноўнаму’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падгало́шваю падгало́шваем
2-я ас. падгало́шваеш падгало́шваеце
3-я ас. падгало́швае падгало́шваюць
Прошлы час
м. падгало́шваў падгало́швалі
ж. падгало́швала
н. падгало́швала
Загадны лад
2-я ас. падгало́швай падгало́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падгало́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)