падпару́чнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падпару́чнік падпару́чнікі
Р. падпару́чніка падпару́чнікаў
Д. падпару́чніку падпару́чнікам
В. падпару́чніка падпару́чнікаў
Т. падпару́чнікам падпару́чнікамі
М. падпару́чніку падпару́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падпару́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам ніжэйшы за паручніка, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

2. У Войску Польскім і іншых арміях: воінскае званне малодшага афіцэра, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

|| прым. падпару́чніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпару́чнік м., воен., ист. подпору́чик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпару́чнік, ‑а, м.

Чын афіцэра ў царскай арміі, які ішоў за чынам прапаршчыка. // Асоба, якая мела гэты чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДПАРУ́ЧНІК,

1) обер-афіцэрскае званне (чын) у рас. арміі (з 1703), якое прысвойвалася пасля заканчэння ваен. вучылішча. У кавалерыі яму адпавядаў чын карнета, у казацкіх часцях — харунжага. Скасавана ў 1917.

2) Першаснае воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў Польшчы, Японіі і інш.

т. 11, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

подпору́чик воен., ист. падпару́чнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

podporucznik

м. падпаручнік; лейтэнант

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БАРЫ́САВЫ,

удзельнікі рэв. руху дзекабрыстаў у Рас. імперыі, браты. Нарадзіліся ў Сумскай вобл., Украіна.

Андрэй Іванавіч (1798—12.10.1854) — адстаўны падпаручнік (1823), Пётр Іванавіч (1800—12.10.1854) — падпаручнік (1825). Атрымалі хатнюю адукацыю. З 1816 служылі ў 26-й, з 1820 у 8-й артыл. брыгадах. У 1818 заснавалі асв. Т-ва першай згоды, якое неўзабаве пераўтварылі ў тайнае Т-ва сяброў прыроды. Заснавальнікі (разам з Ю.​К.​Люблінскім) і кіраўнікі Таварыства з’яднаных славян 1823—25. У час Чарнігаўскага палка паўстання прымалі захады па яго пашырэнні. У 1826 арыштаваны і асуджаны. Адбывалі катаргу ў Нерчынскіх рудніках, з 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Андрэй Іванавіч скончыў самагубствам пасля раптоўнай смерці брата.

Літ.:

Декабристы: Биогр. справ. М., 1988. С. 28—29, 229.

т. 2, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМАНДО́Р (франц. commandeur),

1) адно з вышэйшых званняў у сярэдневяковых духоўна-рыцарскіх ордэнах.

2) Воінскае званне афіцэраў у ваен. флотах некаторых дзяржаў. Часта ўжываецца ў спалучэнні з інш. званнем, напр., капітан-К.; у ВМФ Польшчы існуюць званні К.-падпаручнік, К.-паручнік і К.

3) У Расіі (пач. 18 — пач. 19 ст.) флоцкі чын паміж капітанам 1-га рангу і контр-адміралам.

4) Кіраўнік спарт. прабегу (аўтамаб., матацыклетнага і інш.).

т. 7, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙНІЛО́ВІЧ (Антон Станіслававіч) (1801, Гродзенская губ. — 2-я пал. 1845),

дваранскі рэвалюцыянер. З бел. шляхецкага роду Вайніловічаў. З 1819 у Чарнігаўскім пях. палку, з 1823 падпаручнік. Удзельнік паўстання Чарнігаўскага палка (10—15.1.1826), забяспечваў яго правіянтам, узначальваў авангард палка ў час маршу. Камісіяй ваен. суда ў Магілёве прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена высылкай на вайсковую службу ў Сібір. Потым пераведзены на Каўказ, удзельнічаў у руска-персідскай вайне 1826—28. Загінуў у баі з горцамі.

т. 3, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)