Міндаліны паднябенныя 1/321

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гла́нды, -аў, адз. гла́нда, ДМ -дзе, ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гла́ндавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднябе́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паднябе́нны паднябе́нная паднябе́ннае паднябе́нныя
Р. паднябе́ннага паднябе́ннай
паднябе́ннае
паднябе́ннага паднябе́нных
Д. паднябе́ннаму паднябе́ннай паднябе́ннаму паднябе́нным
В. паднябе́нны (неадуш.)
паднябе́ннага (адуш.)
паднябе́нную паднябе́ннае паднябе́нныя (неадуш.)
паднябе́нных (адуш.)
Т. паднябе́нным паднябе́ннай
паднябе́ннаю
паднябе́нным паднябе́ннымі
М. паднябе́нным паднябе́ннай паднябе́нным паднябе́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

язы́чна-паднябе́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. язы́чна-паднябе́нны язы́чна-паднябе́нная язы́чна-паднябе́ннае язы́чна-паднябе́нныя
Р. язы́чна-паднябе́ннага язы́чна-паднябе́ннай
язы́чна-паднябе́ннае
язы́чна-паднябе́ннага язы́чна-паднябе́нных
Д. язы́чна-паднябе́ннаму язы́чна-паднябе́ннай язы́чна-паднябе́ннаму язы́чна-паднябе́нным
В. язы́чна-паднябе́нны язы́чна-паднябе́нную язы́чна-паднябе́ннае язы́чна-паднябе́нныя
Т. язы́чна-паднябе́нным язы́чна-паднябе́ннай
язы́чна-паднябе́ннаю
язы́чна-паднябе́нным язы́чна-паднябе́ннымі
М. язы́чна-паднябе́нным язы́чна-паднябе́ннай язы́чна-паднябе́нным язы́чна-паднябе́нных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гло́тачна-паднябе́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гло́тачна-паднябе́нны гло́тачна-паднябе́нная гло́тачна-паднябе́ннае гло́тачна-паднябе́нныя
Р. гло́тачна-паднябе́ннага гло́тачна-паднябе́ннай
гло́тачна-паднябе́ннае
гло́тачна-паднябе́ннага гло́тачна-паднябе́нных
Д. гло́тачна-паднябе́ннаму гло́тачна-паднябе́ннай гло́тачна-паднябе́ннаму гло́тачна-паднябе́нным
В. гло́тачна-паднябе́нны (неадуш.)
гло́тачна-паднябе́ннага (адуш.)
гло́тачна-паднябе́нную гло́тачна-паднябе́ннае гло́тачна-паднябе́нныя (неадуш.)
гло́тачна-паднябе́нных (адуш.)
Т. гло́тачна-паднябе́нным гло́тачна-паднябе́ннай
гло́тачна-паднябе́ннаю
гло́тачна-паднябе́нным гло́тачна-паднябе́ннымі
М. гло́тачна-паднябе́нным гло́тачна-паднябе́ннай гло́тачна-паднябе́нным гло́тачна-паднябе́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паднябе́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паднябення. Паднябенная косць.

2. У мовазнаўстве — такі, пры вымаўленні якога язык датыкаецца да паднябення (пра гукі мовы). Паднябенныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАТЫЛАЗА́ЎРЫ (Cotylosauria),

падклас вымерлых найб. стараж. і прымітыўных паўзуноў. 2 атр., 4 падатр., каля 10 сям., 80 родаў, больш за 100 відаў. Вядомы з сярэдзіны карбону да трыясу (440—230 млн. гадоў назад). Былі пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Антарктыдзе, Афрыцы.

Даўж. ад 20 см да 3,5 м. Цела прысадзістае, галава невял., хвост кароткі. Чэрап з суцэльнай покрыўкай, зубы паднябенныя, шыя кароткая (звычайна з 2 пазванкоў), канечнасці кароткія, масіўныя. Большасць насякомаедныя, былі расліннаедныя і драпежныя. Па рэштках К. вызначаюць узрост выкапнёвых адкладаў.

П.​Ф.​Каліноўскі.

т. 8, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНДА́ЛІНЫ,

вялікая колькасць лімфоіднай тканкі ў слізістай абалонцы верхніх дыхальных шляхоў і пачатковых аддзелах страўнікавага тракту наземных пазваночных жывёл і чалавека; органы лімфоіднай сістэмы. У млекакормячых жывёл і чалавека М. кальцом абкружаюць уваход у глотку, уключаюць М. парныя паднябенныя (паміж паднябеннымі дужкамі), трубныя (паміж адтулінамі еўстахіевых труб і мяккім паднябеннем), няпарныя языковую (каля кораня языка), глотачную (пасярэдзіне задняй ч. верхняй сценкі глоткі). Выконваюць ахоўную ролю арганізма ад мікробаў, удзельнічаюць у выпрацоўцы імунітэту. Захворванне М. — востры танзіліт, або ангіна. У многіх птушак і млекакормячых ёсць страваводная М. (у сценцы задняга аддзела стрававода).

А.​С.​Леанцюк.

т. 10, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нёбный

1. анат. паднябе́нны;

нёбная по́лость паднябе́нная по́ласць;

нёбная занаве́ска мя́ккае паднябе́нне;

2. лингв. паднябе́нны;

нёбные согла́сные паднябе́нныя зы́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)