паднача́львацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паднача́льваюся паднача́льваемся
2-я ас. паднача́льваешся паднача́льваецеся
3-я ас. паднача́льваецца паднача́льваюцца
Прошлы час
м. паднача́льваўся паднача́льваліся
ж. паднача́львалася
н. паднача́львалася
Дзеепрыслоўе
цяп. час паднача́льваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паднача́львацца несов., возвр., страд. подчиня́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднача́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падначаліцца.

2. Зал. да падначальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднача́львацца sich únterordnen (каму-н. D), sich unterstéllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паднача́ліцца, -юся, -ішся, -іцца; зак.

Стаць падуладным, падпарадкавацца.

П. загаду.

П. ўладзе.

|| незак. паднача́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. паднача́ленне, -я, н. і паднача́льванне, -я, н.

Знаходзіцца ў падначаленні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаднача́ленне, ‑я, н.

Нежаданне або адмаўленне падначальвацца каму‑н. Непадначаленне ўладам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАВІЦЫЯ́Т,

інстытут папярэдняй падрыхтоўкі і апрабавання прэтэндэнтаў на членства ў каталіцкім ордэне манаскім. Звычайна перыяд Н. працягваецца адзін год. Навіцый на працягу гэтага тэрміну павінен беспярэчна падначальвацца ордэнскаму кіраўніцтву, выконваць статут, насіць адпаведнае адзенне.

т. 11, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падпара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак. і незак.

Стаць (быць) у залежнасці ад каго-, чаго-н., падначаліцца (падначальвацца) каму-, чаму-н.

П. загаду.

|| незак. падпарадко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падпара́дкаванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

boss​1 [bɒs] n.

1. гаспада́р; нача́льнік; нагля́дчык

2. бос, шэф;

I want to be my own boss. Я не хачу нікому падначальвацца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СМАЛЕ́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1440,

выступленне жыхароў Смаленска супраць улады ВКЛ і за аднаўленне самастойнага Смаленскага княства. Пачалося вясной 1440, калі смаленскі ваявода А.​Саковіч пачаў прыводзіць смалян да прысягі на вернасць новаму вял. кн. ВКЛ Казіміру IV Ягелончыку. У горадзе актывізавалася групоўка баяр і «чорных людзей», якая абапіралася на падтрымку ўшчэмленых у паліт. правах правасл. феадалаў усх. рэгіёнаў ВКЛ Карыстаючыся тым, што значная частка па-пралітоўску настроеных баяр выехала ў Вільню на выбранне новага вял. князя, частка жыхароў горада ўзняла паўстанне. Пасля перамогі над паўстанцамі Саковіч выехаў з горада, але смаляне не скарыліся і запрасілі да сябе ваяводам дарагабужскага кн. Андрэя Дзмітрыевіча, а потым «к собе оспадарем» мсціслаўскага кн. Юрыя Лугвенавіча (гл. ў арт. Мсціслаўскія). Ен вырашыў не падначальвацца Казіміру, арыштаваў у Смаленску баяр, што ездзілі да Казіміра, канфіскаваў іх маёмасць і раздаў яе сваім прыхільнікам. Як і ў 1432 (гл. Свідрыгайлы паўстанне 1432—39), ВКЛ зноў апынулася на мяжы расколу на 2 дзяржавы. Казімір вырашыў задушыць мяцеж. Але пасланыя ім войскі прастаялі пад Смаленскам 3 тыдні, не наважыліся на штурм і вярнуліся назад. У ліст. 1440 сам Казімір з войскам пайшоў на Смаленск. Юрый, не маючы дастаткова сіл, уцёк у Маскву, а адтуль у Вял. Ноўгарад.

А.​А.​Мяцельскі.

т. 15, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)