падкла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; падкладзі́; -ла́дзены; зак.

1. што. Палажыць пад што-н.

П. падушку пад галаву.

2. што і чаго. Кладучы, дадаць.

П. кашы на талерку.

3. што. Палажыць тайком, з якім-н. намерам.

П. ананімнае пісьмо.

|| незак. падклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкла́сці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкладу́ падкладзё́м
2-я ас. падкладзе́ш падкладзяце́
3-я ас. падкладзе́ падкладу́ць
Прошлы час
м. падкла́ў падкла́лі
ж. падкла́ла
н. падкла́ла
Загадны лад
2-я ас. падкладзі́ падкладзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падкла́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкла́сці сов., см. падлажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. падклаў, ‑клала; заг. падкладзі; зак., што і чаго.

1. Падсунуць, пакласці што‑н. пад каго‑, што‑н. Пісталет і планшэтку [камендант] падклаў пад падушку. Сабаленка. Людміла скінула з.. [дзеда] коўдру, падклала рукі яму пад плечы. Арабей. Трэба было, б вышэй падкласці пад галаву саломы, але .. [Любе] было цяжка паварушыцца. Чорны.

2. Дабавіць, дадаць. Падкласці кашы на талерку. □ Падклалі [хлопцы] у вогнішча таўсцейшага дрэва і пайшлі «на паляванне». Маўр. Мы падклалі голля, ярка ўспыхнуў агонь. Гурскі.

3. Пакласці тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. Нездарма ж і батальённы камісар, які нядаўна прыйшоў у групу, і нават Саўчанка не-не ды неўпрыкмет падкладуць яму якую-небудзь брашурку або кніжку: чытай, Чыжык. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́сці гл. падкладаць, падкладваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падклада́ць і падкла́дваць гл. падкласці, падлажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкладваць — падкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)