падзіві́цца, -дзіўлю́ся, -дзі́вішся, -дзі́віцца; зак.

1. гл. дзівіцца.

2. на каго-што, з дадан. сказам і без дап. Паглядзець са здзіўленнем, з цікавасцю.

П. на незвычайны ўраджай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзіві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падзіўлю́ся падзі́вімся
2-я ас. падзі́вішся падзі́віцеся
3-я ас. падзі́віцца падзі́вяцца
Прошлы час
м. падзіві́ўся падзіві́ліся
ж. падзіві́лася
н. падзіві́лася
Загадны лад
2-я ас. падзіві́ся падзіві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падзіві́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падзіві́цца (з каго, чаго) сов.

1. удиви́ться (кому, чему), подиви́ться (кому, чему);

2. посмотре́ть с удивле́нием, восхище́нием (на кого, что);

3. обл. погляде́ть, посмотре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзіві́цца, ‑дзіўлюся, ‑дзівішся, ‑дзівіцца; зак.

1. з каго-чаго, каму-чаму і без дап. Прыйсці ў здзіўленне, здзівіцца. Міколка падзівіўся з дзеда, з яго незвычайнай спрытнасці. Лынькоў. Косця зірнуў у той бок, дзе працавала Марынка, і падзівіўся яе смеласці. Шыцік. — А братка ж ты мой! — ціха падзівіўся нехта. Чорны.

2. на каго-што, з дадан. сказам і без дап. Паглядзець са здзіўленнем, захапленнем або з цікавасцю. Суседзі не раз прыходзілі падзівіцца на такі незвычайны ўраджай. Новікаў. Выйду я на ўзгорак, Стану, падзіўлюся, Песняю зальюся. Трус. Пры беразе тоўпілася нямала народу, былі тут дарослыя і дзеці — ведама, каму не цікава падзівіцца, як рака.. скідвае з сябе ледзяное покрыва. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзіві́цца sich verwndern (чаму-н. über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поглазе́ть сов., прост. паглядзе́ць, падзіві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзіві́цца, -дзіўлю́ся, -дзі́вішся, -дзі́віцца; зак., з каго-чаго і без дап. (звычайна з дзеясловам «магчы» і адмоўем.).

Многа, уволю падзівіцца.

Не н. з прыгажосці Нарачанскага краю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзівава́ць

падзівіцца з каго-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падзіву́ю падзіву́ем
2-я ас. падзіву́еш падзіву́еце
3-я ас. падзіву́е падзіву́юць
Прошлы час
м. падзівава́ў падзівава́лі
ж. падзівава́ла
н. падзівава́ла
Загадны лад
2-я ас. падзіву́й падзіву́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падзівава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

подиви́ться разг. падзіві́цца, здзіві́цца (з каго, з чаго), (долго) пападзіві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

позева́ть сов.

1. (зевнуть несколько раз) папазяха́ць;

2. (поглазеть) разг. паглядзе́ць, падзіві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)