паджа́ры, -ая, -ае.

1. Рыжа-буры ці бура-чорны (пра масць жывёл).

2. Сухарлявы, тонкі (разм.).

П. лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паджа́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паджа́ры паджа́рая паджа́рае паджа́рыя
Р. паджа́рага паджа́рай
паджа́рае
паджа́рага паджа́рых
Д. паджа́раму паджа́рай паджа́раму паджа́рым
В. паджа́ры (неадуш.)
паджа́рага (адуш.)
паджа́рую паджа́рае паджа́рыя (неадуш.)
паджа́рых (адуш.)
Т. паджа́рым паджа́рай
паджа́раю
паджа́рым паджа́рымі
М. паджа́рым паджа́рай паджа́рым паджа́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паджа́ры (о масти) подпа́листый, муру́гий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паджа́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл). З хвіліны на хвіліну чакаю, што вось-вось пакажацца чорная ці паджарая шапка [грыба]. Сачанка.

2. Разм. Сухарлявы, тонкі. Паджары лось. □ Праз акно [барон] убачыў паджарага нямецкага афіцэра. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паджа́ры ’рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл)’ (ТСБМ, Некр., Янк. 3., Інстр. II), паджа́ры, паджа́рысты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ), поджа́ры, поджа́рысты ’пра валасы’ (поджа́рые ко́сы — выгарэлі на сонцы) (ТС). Рус. поджа́рый ’сухарлявы, хударлявы’, ст.-польск. maść podżara ’назва конскай масці’. Трубачоў (Происх., 26–27) бачыць у слове першапачатковае абазначэнне масці гончага сабакі з падпалінамі. Гл. таксама Фасмер, 3, 297. Да жар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чо́рна-паджа́ры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рна-паджа́ры чо́рна-паджа́рая чо́рна-паджа́рае чо́рна-паджа́рыя
Р. чо́рна-паджа́рага чо́рна-паджа́рай
чо́рна-паджа́рае
чо́рна-паджа́рага чо́рна-паджа́рых
Д. чо́рна-паджа́раму чо́рна-паджа́рай чо́рна-паджа́раму чо́рна-паджа́рым
В. чо́рна-паджа́ры (неадуш.)
чо́рна-паджа́рага (адуш.)
чо́рна-паджа́рую чо́рна-паджа́рае чо́рна-паджа́рыя (неадуш.)
чо́рна-паджа́рых (адуш.)
Т. чо́рна-паджа́рым чо́рна-паджа́рай
чо́рна-паджа́раю
чо́рна-паджа́рым чо́рна-паджа́рымі
М. чо́рна-паджа́рым чо́рна-паджа́рай чо́рна-паджа́рым чо́рна-паджа́рых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

муру́гий паджа́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подпа́листый (о масти) паджа́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падга́рыпаджары’ (Мат. Гом.). Да гарэць. Развіццё семантыкі гл. паджары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыжы, руды, паджары; агністы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)