падго́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падго́рны падго́рная падго́рнае падго́рныя
Р. падго́рнага падго́рнай
падго́рнае
падго́рнага падго́рных
Д. падго́рнаму падго́рнай падго́рнаму падго́рным
В. падго́рны (неадуш.)
падго́рнага (адуш.)
падго́рную падго́рнае падго́рныя (неадуш.)
падго́рных (адуш.)
Т. падго́рным падго́рнай
падго́рнаю
падго́рным падго́рнымі
М. падго́рным падго́рнай падго́рным падго́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падго́рны подго́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падго́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад гарой, на схіле гары. Падгорная рэчка. □ А пад спевы Хваль падгорных Стан дзяўчына нагінае, У сукенку краскі горне Ды вяночкі завівае. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),

украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал. ін-т харч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратар ЦК Кампартыі Украіны. Сакратар ЦК КПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1965—77).

т. 11, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Падгорны М. П. 8/167

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Падгорны М. В. 4/172, 174; 5/351; 7/603; 8/57; 12/680, 682, 684, 686, 688, 690, 692

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

подго́рный падго́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

podgórski

падгорны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Крыху ашукаць. Прадам бульбу, прадам жыта, Абы было шыта-крыта... — зачаў Янка другую песню. — Глядзі, каб не падашукалі! — перасцярог яго Андрэй Падгорны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЛІНО́ЎСКІ (Валяр’ян Валяр’янавіч) (15.2.1896, г. Астрахань, Расія — 23.10.1941),

бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. студыю оперы і балета (1933). Дэбютаваў у партыі Дадона ў студыйным спектаклі «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (1931). У 1933—41 саліст Дзяж. т-ра оперы і балета Беларусі. Прыгожы голас, вак. майстэрства і сцэн. тэмперамент вылучылі яго ў лік вядучых майстроў першага пакалення бел. оперных артыстаў. Сярод партый: Змітрок («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Пан Длугошыц («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Анегін, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні).

т. 7, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)