Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падво́дны² гл. падвода.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падво́дны¹, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца, ажыццяўляецца пад паверхняй вады.
Падводная частка карабля.
Падводнае плаванне.
2. Пра судны, флот: здольны плаваць пад вадой.
Падводная лодка (баявы карабель). Падводныя сілы флоту (усе падводныя лодкі ВМФ дзяржавы або аднаго з яе флотаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падво́дныI подво́дный;
~ная ло́дка — подво́дная ло́дка;
~ныя плы́ні — подво́дные тече́ния;
п. спорт — подво́дный спорт
падво́дныII (к падво́да) подво́дный;
○ ~ная паві́ннасць — ист. подво́дная пови́нность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падво́дны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца пад вадой, ніжэй паверхні вады. Падводныя скалы. □ Бабёр заўсёды здолее своечасова выбрацца праз падводны ход і адплысці куды-небудзь далей.В. Вольскі.// Які жыве, расце пад вадой. Падводная расліннасць.
2. Які прызначаны для дзеяння пад вадой. Падводнай лодкі перыскоп На ўсходзе з-пад хваляў вынырнуў і знік назад.Аўрамчык.// Які праводзіцца, адбываецца пад вадой. Падводныя работы. Падводныя здымкі. Падводнае плаванне.// Які што‑н. робіць пад вадой. Падводны плывец.
•••
Падводная плыньгл. плынь.
Падводныя камянігл. камень.
падво́дны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падводы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́дныÚntersee-; Únterwasser-;
падво́дны ка́мень Klíppe f -, -n;
падво́дная ло́дкамарск.Únterseeboot n -(e)s, -e (скар.Ú-Boot)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падво́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -во́д, ж.
Запрэжаны воз, калёсы.
Прыехаць на падводзе.
|| прым.падво́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Падводны спорт 7/602; 8/456; 10/409
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНЫ СПОРТ,
від спорту. Уключае падводнае арыентаванне. плаванне ў ластах, падводныя спартыўныя паляванне і стральбу па мішэнях, падводны турызм. Спарт. інвентар: акваланг, дыхальная трубка, ласты, маска і інш.
П.с. узнік у 1920-я г., інтэнсіўна развіваецца пасля вынаходства акваланга. Сусветная канфедэрацыя падводнай дзейнасці (падводнага спорту) створана ў 1959 (Манака); першы прэзідэнт Ж.А.Кусто. Канфедэрацыя аб’ядноўвае 112 краін (2000). Чэмпіянаты свету і Еўропы па падводным паляванні праводзяцца з 1950-х г., па падводным арыентаванні і плаванні ў ластах — з 1960-х г. (з 1967 кожны год), спаборніцтвы на Кубак Еўропы — з 1969.
На Беларусі культывуюцца (з 1959) падводныя спарт. паляванне і стральба па мішэнях, плаванне ў ластах. Чэмпіянаты рэспублікі і спаборніцтвы на Кубак Беларусі па падводным паляванні і плаванні ў ластах праводзяцца з 1972. У чэмпіянатах свету бел. спартсмены ўдзельнічаюць з 1976. Федэрацыя П.с. Беларусі створана ў 1992. Майстры спорту Беларусі В.Сашынскі (чэмпіён Беларусі, 1996, 1997) і А.Шапавалаў (чэмпіён Беларусі, 1998, 1999).