падахо́дны, -ая, -ае.

Які адпавядае даходу.

П. падатак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падахо́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падахо́дны падахо́дная падахо́днае падахо́дныя
Р. падахо́днага падахо́днай
падахо́днае
падахо́днага падахо́дных
Д. падахо́днаму падахо́днай падахо́днаму падахо́дным
В. падахо́дны (неадуш.)
падахо́днага (адуш.)
падахо́дную падахо́днае падахо́дныя (неадуш.)
падахо́дных (адуш.)
Т. падахо́дным падахо́днай
падахо́днаю
падахо́дным падахо́днымі
М. падахо́дным падахо́днай падахо́дным падахо́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падахо́дны подохо́дный;

п. пада́так — подохо́дный нало́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які бярэцца, вылічваецца згодна з намерам даходаў. Падаходны падатак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДАХО́ДНЫ ПАДА́ТАК з грамадзян, від падатку, які бярэцца з сукупнага даходу грамадзян у грашовай (нац. або замежнай валюце) ці натуральнай формах, атрыманага на тэр. краіны або за яе межамі на працягу каляндарнага года. На Беларусі адносіцца да прамых падаткаў і бярэцца на аснове закона «Аб падаходным падатку з грамадзян» (1991). Уплывае на фарміраванне мясц. бюджэтаў або адносіцца да разраду ўласных (замацаваных) падаткаў і поўнасцю застаецца на тэр. мясц. Саветаў. Плацельшчыкамі П.п. з’яўляюцца грамадзяне краіны, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць на яе тэрыторыі. Законам прадугледжаны даходы, што не падлягаюць падаткаабкладанню (дапамога, аліменты, стыпендыі, пенсіі і г.д.), а таксама льготы, па якіх асобныя катэгорыі грамадзян ад выплаты падатку вызваляюцца поўнасцю або сума падатку паніжаецца (інваліды, слабазабяспечаныя грамадзяне, сем’і з дзецьмі і інш.), ільготы па падатку з даходаў, атрыманых ад рэалізацыі с.-г. прадукцыі, і інш. З 1999 уведзена сістэма ўсеагульнага дэкларавання пры налічэнні П.п., паводле якой кожны падаткаплацельшчык павінен зарэгістравацца ў падатковых органах па месцы жыхарства і кожны год падаваць дэкларацыю аб даходах, атрыманых за год.

А.​Ф.​Кірэева.

т. 11, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

подохо́дный падахо́дны;

подохо́дный нало́г эк. падахо́дны пада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пада́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Дзяржаўны збор з насельніцтва і прадпрыемстваў.

Падаходны п.

Браць п.

Абкладаць падаткам.

|| прым. пада́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

income tax

падахо́дны пада́так

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

income [ˈɪnkʌm, ˈɪnkəm] n. дахо́д;

an income tax падахо́дны пада́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Lhnsteuer f -, -n падахо́дны пада́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)