Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падаспе́цьсов. (прийти вовремя) подоспе́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падаспе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант. — Нам неабходна пратрымацца некалькі дзён, — гаворыць Мяснікоў таварышам, — а тады падаспее падлюга...В. Вольскі.Да месца бою падаспеў камандзір брыгады з невялікай групай.Гурскі.// Быць гатовым у час, у патрэбны момант. Ляжыць [Воўк] і не здыхаецца, як запараны конь. Тут якраз і падаспела снеданне. Прынеслі яго Анюта, дачка Ваўка, і Гануся, пакаёўка пані Адэлі.Машара.// Настаць, падысці (пра тэрміны, з’явы і пад.). Важкія снапы жыта былі звезены ў гумно. Прыладзілі камбайн і патроху малацілі. Якраз падаспела і пара касіць атаву.Гроднеў.Ну, а як бліжэй сысціся з Іванам Луцкім? І тут падаспеў зручны выпадак.Новікаў.
2.Разм. Стаць гатовым для збору, уборкі (пра расліны, плады). [Андрэй Сцяпанавіч:] — Скончацца суніцы, чарніцы — пойдзем у маліны. А там падаспее ажына — цудоўная ягада.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаспе́цьразм. zur réchten Zeit kómmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
подоспе́тьсов.падаспе́ць; паспе́ць, з’яві́цца ў патрэ́бны час.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыспо́рыць ’прымножыць, павялічыць, стаць больш’, ’зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць’ (ТСБМ, Ласт., ТС), прыспор ’тое, што назапашана’; ’прырост’; ’працэнт’ (Ласт.), прыспара́ць ’падаспець у адзін час’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус.смал.приспо́рить ’дастаць, здабыць’, укр.приспори́ти ’прымножыць’, польск.przysporzyć ’тс’. Да спор (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
приспе́тьсов.
1.(подоспеть) прост. надысці́, падаспе́ць;
2.(настать) разг. надысці́, наста́ць;
час его́ приспе́л час яго́ надышо́ў (наста́ў).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. падскоч; зак.
1. Зрабіць скачок уверх. [Мяч] падскочыў раз, другі, трэці і пакаціўся.Юрэвіч.Бусел з перапуду падскочыў на месцы, міжвольна распасцёр крылы, але тут жа зноў падцяў іх, каб не ўзняцца з гнязда.Пальчэўскі.
2.перан.Разм. Рэзка падняцца, павялічыцца. Падскочыла тэмпература. Цэны падскочылі. □ Падскочыць градусаў да трох Апоўначы марозік.Калачынскі.// Раптам з’явіцца. Падскочыла запаленне лёгкіх, і на што ўжо быў .. [дзед Тумаш] здаровы, а на чацвёртыя суткі зусім аслаб.Машара.
3. Наблізіцца скачкамі; хутка падбегчы, пад’ехаць да каго‑, чаго‑н. Прыстаў.. падскочыў да жанчыны ззаду, паваліў на зямлю, крутануў за руку, адводзячы ад пана паліцмайстра стрэлы.Мехаў.Лук’ян насцярожана падскочыў да акна. Усе падняліся з месца.М. Ткачоў.Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр.Лынькоў.//Разм. Хутка з’ездзіць, схадзіць куды‑н. [Антон:] — Ты пабудзь тут з таварышамі, а я падскочу на станцыю.Новікаў.[Хведар:] — Заўтра прывязём бензін, а сёння мне трэба са Сцяпанам у адно месца падскочыць.Асіпенка.//Разм. Падысці, пад’ехаць у патрэбны момант; падаспець. Добра, што падскочылі людзі, інакш бы ім абодвум былі канцы ў той багне.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)