«ДРЭ́ВА ПАДАРО́ЖНІКАЎ»,

неафіцыйная назва равеналы мадагаскарскай (Ravenala madagascariensis) сям. бананавых. Эндэмік а-воў Мадагаскар і Рэюньён.

Дрэвападобная травяністая расліна з прамастойным сцяблом выш. да 10 м. Лісце буйное, простае, ад ветру разрываецца на долі да сярэдняй жылкі, размешчана веерападобна. У доўгіх пазухах лістоў назапашваецца вада, якая часам выкарыстоўваецца падарожнікамі для піцця (адсюль назва). Кветкі сабраны ў коласападобныя суквецці. Плод — ягадападобны, накшталт банана, формаю нагадвае агурок.

Г.​У.​Вынаеў.

«Дрэва падарожнікаў.

т. 6, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падаро́жнік

‘вандроўнік’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падаро́жнік падаро́жнікі
Р. падаро́жніка падаро́жнікаў
Д. падаро́жніку падаро́жнікам
В. падаро́жніка падаро́жнікаў
Т. падаро́жнікам падаро́жнікамі
М. падаро́жніку падаро́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падаро́жнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто падарожнічае, вандроўнік.

Прайсці месцамі славутых падарожнікаў.

2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, прахожы.

|| ж. падаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРАКРУ́СТ, Дамаст, Паліпемон,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі знакаміты волат-разбойнік, які падсцерагаў падарожнікаў на дарозе паміж Афінамі і Мегарай. П. зрабіў 2 ложкі; на вял. ложак клаў малых ростам падарожнікаў і біў іх молатам, каб расцягнуць да памераў ложка, на малы — высокіх ростам і адпільваў ім тыя ч. цела, якія там не змяшчаліся. П. быў забіты Тэсеем, калі той вызваляў Атыку ад пачвар і злачынцаў. У пераносным сэнсе «пракрустаў ложак» — штучная мерка, якая не адпавядае сутнасці з’явы; гвалтоўныя, недарэчныя абмежаванні.

т. 12, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Riseführer m -s, - даве́днік (для турыстаў, падарожнікаў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

заспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́ты; зак.

1. каго-што. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці на месцы.

З. поезд на станцыі.

Я заспеў сябра яшчэ дома.

2. каго (што). Раптоўна застаць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

З. злодзея.

Ноч заспела падарожнікаў у лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перевози́тьI несов. пераво́зіць;

перевози́ть пу́тников че́рез ре́ку пераво́зіць падаро́жнікаў це́раз раку́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕРКУ́РЫЙ (лац. Mercurius ад mercare гандляваць),

у старажытнарымскай міфалогіі бог гандлю, апякун падарожнікаў. Стараж. скульптары і мастакі паказвалі М. юнаком з крылатымі сандалямі, у дарожным капелюшы і з жазлом у руках. Атаясамліваўся з грэч. Гермесам, што ў наступных міфах прывяло да надання М. таксама функцый правадніка ў царстве мёртвых, вестуна багоў, апекуна рамёстваў, знаўцы таямніц магіі і астралогіі.

т. 10, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мерку́рый

(лац. Mercurius = імя бога гандлю, заступніка падарожнікаў у старажытнарымскай міфалогіі)

перан. ганец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЭ́РЫ, Бары (Barry) Чарлз (23.5.1795, Лондан — 12.5.1860), англійскі архітэктар, прадстаўнік неакласікі і неаготыкі. У 1817—20 вандраваў па Італіі, Грэцыі, Б. Усходзе. Работы: Маст. галерэя ў Манчэстэры (1824—35), будынкі клубаў Падарожнікаў (1829—31) і Рэформаў (1837—41), ансамбль Парламента (1840—68, з О.​П’юджын, Э.​Бэры) у Лондане, ратуша ў Галіфаксе (Йоркшыр, 1859—62, скончана Э.​Бэры).

Ч.Бэры, О.​П’юджын, Э.​Бэры. Будынак парламента ў Лондане. 1840—68.

т. 3, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)