Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падарава́ннеср. пожа́лование
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падарава́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падараваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРО́НІЯ (грэч. pronoia апека),
у Візантыі 11—15 ст. пажыццёвае (часам спадчыннае) імператарскае падараванне свецкай асобе ці манастыру права збору дзярж. падаткаў з вызначанай тэр., з 13 ст.падараванне і зямельных уладанняў. Уласнік П. (проніяр) нярэдка быў абавязаны несці ваен. службу. З 12 ст. П. была падобная на зах.-еўрап.бенефіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТА́ (араб., літар. надзел),
у сярэднія вякі ўмоўнае падараванне зямельнага надзелу феадалу за ваен. ці грамадз. службу ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу (накшталт бенефіцыя ў Еўропе). У араб. крыніцах вядомы з канца 7 ст., найб. пашыраны ў 8—10 ст. пры Абасідах. З 9 ст. І. наз. таксама падараванне халіфам вобласці ў намесніцтва эміру, з правам збору на сваю карысць усіх ці часткі падаткаў. У імперыі Вялікіх Маголаўназ.джагір, у Асманскай імперыі — зеамет, цімар. Рост зямель І. і змяншэнне фонду дзярж. зямель — адна з прычын феад. раздробленасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ertéilungf -, -en вы́дача; прысуджэ́нне, падарава́нне, узнагаро́джванне; гл. erteilen
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГРАНТ (ад англ. grant падарунак, ахвяраванне),
1) аднаразовае выдзяленне грашовай сумы або падараванне абсталявання, памяшкання (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навук. і інш. установам і арг-цыям.
2) Мэтавыя сродкі ў грашовай або матэрыяльнай форме, якія даюцца дзяржавай фіз. і юрыд. асобам на конкурснай аснове для правядзення навук. даследаванняў на дагаворных умовах, а таксама бясплатная датацыя, субсідыягал. чынам навук. ці навуч. установам, творчым калектывам, спарт. камандам і інш. з дзярж. або мясц. бюджэту.
3) Стыпендыя, якая выплачваецца студэнтам і навучэнцам з дзярж. або мясц. бюджэту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЕФІ́ЦЫЙ (ад лац. beneficium дабрадзейнасць),
1) у Старажытным Рыме прывілеі, ільготы, падараванні імператараў і г.д. 2) У перыяд ранняга сярэднявечча ў Зах. Еўропе зямельнае падараванне караля ці буйнога феадала на пажыццёвае карыстанне свайму васалу за ваен. ці адм. службу. Пасля смерці трымальніка бенефіцый перадаваўся яго нашчадкам або вяртаўся ўладальніку. З развіццём феад. адносін (9—11 ст.) бенефіцый ператварыўся ў спадчыннае трыманне — феод. У Расіі і на Беларусі бенефіцыю адпавядаў маёнтак, у Візантыі — пронія, у араб. краінах — ікта, у Індыі — джагір.
3) У каталіцкай царкве ў 1917—83 царк. пасада і звязаны з ёю даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗНАГАРО́ДА,
адна з форм заахвочвання і прызнання асобых заслуг; асобая падзяка, адзнака, прэмія, ганаровае званне, медаль, ордэн і інш.Гл.Прэмія, Званні ганаровыя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь, Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь, Герой працы, Герой Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, Герой Савецкага Саюза.
У., пераважна ваенныя, існавалі яшчэ ў стараж. Грэцыі і Рыме ў выглядзе ганаровых адзнак: вянкоў, залатых ланцугоў, медалёў, бранзалетаў і да т.п. У феад. перыяд, у т. л. на Беларусі, звычайнай і найб. пашыранай У. для военачальнікаў было падараванне зямель, грошай, узвядзенне ў ганаровыя званні, пазней — наданне службовых пасад і чыноў і г.д.