падава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падава́льны падава́льная падава́льнае падава́льныя
Р. падава́льнага падава́льнай
падава́льнае
падава́льнага падава́льных
Д. падава́льнаму падава́льнай падава́льнаму падава́льным
В. падава́льны (неадуш.)
падава́льнага (адуш.)
падава́льную падава́льнае падава́льныя (неадуш.)
падава́льных (адуш.)
Т. падава́льным падава́льнай
падава́льнаю
падава́льным падава́льнымі
М. падава́льным падава́льнай падава́льным падава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

САЛОМАСІЛАСАРЭ́ЗКА,

машына для рэзкі саломы і здрабнення зялёнай масы пры падрыхтоўцы кармоў і нарыхтоўцы сіласу. Бываюць барабанныя (звычайна стацыянарныя, з прыводам ад электрарухавіка) і дыскавыя (перасоўныя, з прыводам ад трактара або электрарухавіка).

Рэжучы апарат працуе па прынцыпе нажніц, адным з лёзаў якіх з’яўляюцца вярчальныя нажы (на барабане або дыску), другім — лязо нерухомай процірэжучай пласціны. С. ўстанаўліваюць каля сіласных збудаванняў, у кармацэхах, каля пунктаў нарыхтоўкі саломы на корм або подсціл. Ручныя і конныя С. наз. сячкарнямі.

Літ.:

Белянчиков Н.Н., Смирнов А.И. Механизация животноводства. 2 изд. М., 1983.

В.​М.​Кандрацьеў.

Схема саломасіласарэзкі: 1 — электрарухавік; 2 — дыск з лопасцямі; 3 — нож; 4 — грабяні; 5 — дэфлектар; 6 — сілкавальныя вальцы; 7 — падпрасоўвальны транспарцёр; 8 — падавальны транспарцёр.

т. 14, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)