пагру́зачна-разгру́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пагру́зачна-разгру́зачны пагру́зачна-разгру́зачная пагру́зачна-разгру́зачнае пагру́зачна-разгру́зачныя
Р. пагру́зачна-разгру́зачнага пагру́зачна-разгру́зачнай
пагру́зачна-разгру́зачнае
пагру́зачна-разгру́зачнага пагру́зачна-разгру́зачных
Д. пагру́зачна-разгру́зачнаму пагру́зачна-разгру́зачнай пагру́зачна-разгру́зачнаму пагру́зачна-разгру́зачным
В. пагру́зачна-разгру́зачны (неадуш.)
пагру́зачна-разгру́зачнага (адуш.)
пагру́зачна-разгру́зачную пагру́зачна-разгру́зачнае пагру́зачна-разгру́зачныя (неадуш.)
пагру́зачна-разгру́зачных (адуш.)
Т. пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачнай
пагру́зачна-разгру́зачнаю
пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачнымі
М. пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачнай пагру́зачна-разгру́зачным пагру́зачна-разгру́зачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пагру́зачна-тра́нспартны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пагру́зачна-тра́нспартны пагру́зачна-тра́нспартная пагру́зачна-тра́нспартнае пагру́зачна-тра́нспартныя
Р. пагру́зачна-тра́нспартнага пагру́зачна-тра́нспартнай
пагру́зачна-тра́нспартнае
пагру́зачна-тра́нспартнага пагру́зачна-тра́нспартных
Д. пагру́зачна-тра́нспартнаму пагру́зачна-тра́нспартнай пагру́зачна-тра́нспартнаму пагру́зачна-тра́нспартным
В. пагру́зачна-тра́нспартны (неадуш.)
пагру́зачна-тра́нспартнага (адуш.)
пагру́зачна-тра́нспартную пагру́зачна-тра́нспартнае пагру́зачна-тра́нспартныя (неадуш.)
пагру́зачна-тра́нспартных (адуш.)
Т. пагру́зачна-тра́нспартным пагру́зачна-тра́нспартнай
пагру́зачна-тра́нспартнаю
пагру́зачна-тра́нспартным пагру́зачна-тра́нспартнымі
М. пагру́зачна-тра́нспартным пагру́зачна-тра́нспартнай пагру́зачна-тра́нспартным пагру́зачна-тра́нспартных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пагру́зачна-разгру́зачны погру́зочно-разгру́зочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАГРУ́ЗАЧНА-РАЗГРУ́ЗАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны цыклічнага або неперарыўнага дзеяння, прызначаныя для выканання аперацый на пагрузачна-разгрузачных, перагрузачных, складскіх, укладачных работах з насыпнымі, кавалкавымі і штучнымі грузамі. Бываюць стацыянарныя, перасоўныя, самаходныя, на колавым і гусенічным хаду. Падзяляюцца на 2 асн. групы: пагрузчыкі (у т. л. аўтапагрузчыкі) і разгрузчыкі (пераважна для сыпкіх матэрыялаў).

Для пагрузкі і разгрузкі сыпкіх і дробнакавалкавых матэрыялаў выкарыстоўваюць універсальныя адна- і многакаўшовыя пагрузчыкі, разгрузачна-штабелявальныя машыны; для разгрузкі пылаватых матэрыялаў (цэмент, мука) — пнеўмаразгрузчыкі, сыпкіх і дробнакавалкавых матэрыялаў з чыг. рухомага саставу — скрабалкавыя і элеватарныя разгрузчыкі, цэменту з крытых вагонаў — вакуумныя разгрузчыкі. Як П.-р.м. выкарыстоўваюцца канвееры, скрэперы, экскаватары, розных тыпаў краны.

І.​І.​Леановіч.

т. 11, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

погру́зочно-разгру́зочный пагру́зачна-разгру́зачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЎТАКА́Р (ад аўта... + англ. car цялежка),

самаходная цялежка з рухавіком унутранага згарання і грузавой платформай. На іх могуць устанаўліваць пад’ёмныя платформы, грузапад’ёмныя краны і інш. Прызначаны для ўнутрызаводскай перавозкі грузаў, механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ на чыг. станцыях, складах, у портах і інш.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАКРА́Н, аўтамабільны кран,

самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб. шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т.

Аўтакран ККТ-50.01 на шасі МЗКТ-6923.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭБАРКАДЭ́Р (франц. débarcadère ад débarquer выгружаць, высаджваць на бераг),

1) плывучае несамаходнае збудаванне (найчасцей пантон з двух- ці трохпавярховай надбудовай) для прычальвання, стаянкі і адпраўлення рачных суднаў. Бываюць пасажырскія (маюць памяшканні для адпачынку і абслугоўвання пасажыраў), грузавыя (маюць механізмы для пагрузачна-разгрузачных работ, склады). Д. ўстанаўліваюць каля берага, дзе няма спец. абсталяванай прыстані; замацоўваюць тросамі. Даўж. 40—100 м.

2) Устарэлая назва чыг. станцыйнай платформы.

т. 6, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАД’ЁМНА-ТРА́НСПАРТНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны для падымання і перамяшчэння грузаў і людзей на адносна невялікія адлегласці. Падзяляюцца на грузападымальныя машыны, пагрузачна-разгрузачныя машыны і транспартавальныя. Бываюць перыяд. дзеяння (пад’ёмныя краны, пад’ёмнікі, ліфты, пагрузчыкі, фунікулёры, дамкраты, лябёдкі, талі і інш.) і бесперапыннага (канвееры, ральгангі, транспарцёры, элеватары, эскалатары, прыстасаванні гідраўлічнага транспарту і пнеўматычнага транспарту). Да П.-т.м. адносяцца таксама машыны падвесных канатных дарог і манарэйкавых дарог.

І.​І.​Леановіч.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОРТ (франц. port ад лац. portus гавань, прыстань),

участак берага мора, возера, ракі з зацішнай прылеглай воднай плошчай (акваторыяй) для падыходу і стаянкі суднаў, з інжынернымі будынкамі і збудаваннямі для прычалу, пагрузачна-разгрузачных работ і інш.

Паводле прызначэння П. бываюць ваен., гандл., прамысл., П.-сховішчы, П.-марскія станцыі, суднарамонтныя і суднабудаўнічыя. На Беларусі рачныя П.: Гомельскі, Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі, Бабруйскі, Магілёўскі, Пінскі, Мазырскі, Мікашэвіцкі, Рэчыцкі.

т. 12, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)