паго́длівы, -ая, -ае.

Добры, ясны, цёплы ў адносінах да пагоды.

Стаяў п. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́длівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паго́длівы паго́длівая паго́длівае паго́длівыя
Р. паго́длівага паго́длівай
паго́длівае
паго́длівага паго́длівых
Д. паго́дліваму паго́длівай паго́дліваму паго́длівым
В. паго́длівы (неадуш.)
паго́длівага (адуш.)
паго́длівую паго́длівае паго́длівыя (неадуш.)
паго́длівых (адуш.)
Т. паго́длівым паго́длівай
паго́дліваю
паго́длівым паго́длівымі
М. паго́длівым паго́длівай паго́длівым паго́длівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паго́длівы пого́жий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паго́длівы, ‑ая, ‑ае.

Добры, ясны, цёплы. За акном святлеў ясны пагодлівы ранак. Гартны. Стаіць позняя, але пагодлівая і ціхая восень. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́длівы, паго́дны разм. hiter;

паго́длівы дзень ein hiterer Tag

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пого́жий паго́дны, паго́длівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пого́дныйII (относящийся к погоде) паго́дны, паго́длівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pogodny

пагодны; пагодлівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыда́цца¹, -да́мся, -дасіся, -да́сца; -дадзімся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; зак.

1. Аказацца патрэбным; падысці.

Набытыя веды прыдаліся ў гэтай справе.

2. Выдацца, здарыцца.

Прыдаўся пагодлівы дзень.

|| незак. прыдава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приго́жий

1. обл., нар.-поэт. прыго́жы;

приго́жий челове́к прыго́жы чалаве́к;

2. (погожий) разг. паго́дны, паго́длівы;

приго́жий день паго́дны (паго́длівы) дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)