Пагарэ́лае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Пагарэ́лае
Р. Пагарэ́лага
Д. Пагарэ́ламу
В. Пагарэ́лае
Т. Пагарэ́лым
М. Пагарэ́лым

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пагарэлае

т. 11, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пагарэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пагарэ́лы пагарэ́лая пагарэ́лае пагарэ́лыя
Р. пагарэ́лага пагарэ́лай
пагарэ́лае
пагарэ́лага пагарэ́лых
Д. пагарэ́ламу пагарэ́лай пагарэ́ламу пагарэ́лым
В. пагарэ́лы (неадуш.)
пагарэ́лага (адуш.)
пагарэ́лую пагарэ́лае пагарэ́лыя (неадуш.)
пагарэ́лых (адуш.)
Т. пагарэ́лым пагарэ́лай
пагарэ́лаю
пагарэ́лым пагарэ́лымі
М. пагарэ́лым пагарэ́лай пагарэ́лым пагарэ́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пагарэ́лы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м. н.
Н. пагарэ́лы пагарэ́лае
Р. - -
Д. - -
В. - -
Т. - -
М. - -

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які пагарэў, згарэў. Вот і разбураныя вуліцы, руіны пагарэлых дамоў. Лынькоў.

2. у знач. наз. пагарэ́лы, ‑ага, м. Тое, што і пагарэлец.

3. у знач. наз. пагарэ́лае, ‑ага, н. Тое, што згарэла ў выніку пажару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БО́БЫШАЎ Міхаіл Паўлавіч

(19.11.1885, в. Пагарэлае Цвярской вобл. — 7.7.1964),

рускі тэатр. мастак і педагог. Нар. мастак Расіі (1961). Скончыў Вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1907). Выкладаў у Ленінградскай АМ (з 1926, праф. з 1939), Маскоўскім маст. ін-це (1943—47). Створаныя ім дэкарацыі і касцюмы вылучаюцца тонкім пачуццём стылю, дэкар. графічнасцю. Сярод аформленых ім спектакляў: «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава ў Малым Петраградскім акад. т-ры (1923), «Рыгалета» Дж.Вердзі ў Оперным т-ры імя К.С.Станіслаўскага ў Маскве (1939), «Медны коннік» Р.Гліэра ў Ленінградскім т-ры оперы і балета і Вял. т-ры ў Маскве (1949), «Карсар» А.Адана ў Кіеўскім т-ры оперы і балета (1956). У Дзярж. т-ры оперы і балета БССР аформіў оперу «Князь Ігар» А.Барадзіна (1934), балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935) і «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні (1936).

Літ.:

Кручина-Богданов В.И. М.П.Бобышов. М., 1957.

т. 3, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)