пага́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пага́рка пага́ркі
Р. пага́ркі пага́рак
Д. пага́рцы пага́ркам
В. пага́рку пага́ркі
Т. пага́ркай
пага́ркаю
пага́ркамі
М. пага́рцы пага́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пага́рка ’выгарэлае месца ў тарфяным балоце’, пагаруе ’вялікая прастора выгарэлага торфу’ (Касп.), пагарыны ’выжарыны’ (Сцяшк. Сл.). Да пагарэць < гарэць з розным суфіксальным афармленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́гарак

1. Месца, вялікая прастора, дзе выгараў лес або балота (Слаўг.). Тое ж пага́р'е (Сен. Касп.), пага́рка (Беш. Касп.), пагарэлаўка (Слаўг.).

ур. Пагарэлаўка (луг) каля в. Улукі Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)