павуці́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. павуці́нны павуці́нная павуці́ннае павуці́нныя
Р. павуці́ннага павуці́ннай
павуці́ннае
павуці́ннага павуці́нных
Д. павуці́ннаму павуці́ннай павуці́ннаму павуці́нным
В. павуці́нны (неадуш.)
павуці́ннага (адуш.)
павуці́нную павуці́ннае павуці́нныя (неадуш.)
павуці́нных (адуш.)
Т. павуці́нным павуці́ннай
павуці́ннаю
павуці́нным павуці́ннымі
М. павуці́нным павуці́ннай павуці́нным павуці́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павуці́нны паути́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павуці́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да павуціны (у 1 знач.). Павуцінная сетка.

2. Такі, як павуціна (у 1 знач.). Павуцінныя ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павуці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Сетка з тонкіх нітак, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком.

Плесці павуціну.

П. хлусні (перан.).

|| памянш. павуці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. павуці́нны, -ая, -ае і павуці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паути́нный павуці́нны, павуці́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

arachnoid

[əˈræknɔɪd]

1.

adj.

павуці́ністы, павуці́нны

2.

n. Anat.

павуці́нная абало́нка о́згу)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АГУРО́К (Cucumis),

род аднагадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вядома каля 30 відаў, гал. ч. у Афрыцы, некалькі відаў у Азіі. Найб. Пашыраны агурок пасяўны (C. sativus). Радзіма — Індыя, дзе агурок вядомы за 3 тыс. г. да н.э. Вырошчваецца ў многіх краінах свету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату. Адна з пашыраных харч. культур.

Сцябло паўзучае, даўж. да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісце чаргаванае, 5-лопасцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаполыя, мужчынскія, адзіночныя або ў шчытках, жан. адзіночныя. Плод — гарбузіна, розная па форме і велічыні (даўж. 5—70 см); ёсць партэнакарпічныя (безнасенныя) формы. Святло- і вільгацелюбівая расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетац. перыяд ва ўмовах Беларусі 90—105 сут. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых перагноем. Ураджайнасць у адкрытым грунце 12—46 т/га, у цяпліцах 15—25 кг з 1 м². Плады маюць у сабе ваду (95—96%), цукры, бялковыя рэчывы, клятчатку, мінер. элементы, вітаміны, арган. к-ты і інш. рэчывы. Найб. папулярныя сарты на Беларусі Доўжык, Зграбны, Нежынскі мясцовы, Нерасімы 40; перспектыўныя — Беларускі, Вадалей, Дэкан, Канкурэнт, Куставы і інш. Асн. шкоднікі агурка: парасткавая муха, тля, павуцінны клешчык; хваробы: перанаспароз, мучністая раса, аліўкавая плямістасць.

Літ.:

Огурцы. 2 изд. Мн., 1987;

Ерохин И.Е., Стрельцов С.Д. Огурцы и томаты: на грядке, в теплице, в комнате. 2 изд. Донецк, 1991.

Агурок.

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)