Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паво́йны (о растениях) вью́щийся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паво́йны, ‑ая, ‑ае.
Які пры росце чапляецца за што‑н., абвіваецца вакол чаго‑н. Павойныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вітко́вы¹, -ая, -ае.
Здольны абвівацца вакол чаго-н., павойны.
Вітковыя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вітко́вы, ‑ая, ‑ае.
Здольны павівацца, павойны. Вітковыя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rambling[ˈræmblɪŋ]adj.
1. бязла́дны, хааты́чны, няскла́дны (пра мову)
2. паўзу́чы, паво́йны (пра расліны)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вярту́ха ’непаседа, жвавая жанчына’, укр.вертуха ’тс’, рус.верту́ха: пск., калуж. ’вяртуха (аб жанчыне, дзяўчыне)’, арханг. ’драсён павойны, Polygonum convolvulus L.’, пск.вертуха́ ’рыба, якая верціць хвастом’. Да вярце́ць (гл.). Утворана ад дзеяслоўнай асновы пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ух‑а (< ‑uxa).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРУЖМЕ́ЛЬ (Lonicera),
род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я, у Паўд. паўшар’і — у Андах. На Беларусі 1 дзікарослы від — бружмель звычайны, або лясны (L. xylosteum), трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах на паўд. мяжы арэалу; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага буд-ва (найб. вядомыя бружмель альпійскі — L. alpigena, алтайскі — L. altaica, гарбаты — L. gibbiflora, духмяны, або капрыфоль, — L. caprifolium, павойны — L. periclymenum, сіні — L. caerulea, татарскі — L. tatarica, ядомы — L. edulis).
Лістападныя і шматгадовазялёныя прамастойныя, сцелістыя, інш. раз павойныя куставыя расліны, рэдка невял. дрэўцы і ліяны. Лісце простае, суцэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, садзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя). Дэкар., тэхн., лек. (ірвотны і слабіцельны сродак) і меданосныя расліны.