паве́рыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паве́ру паве́рым
2-я ас. паве́рыш паве́рыце
3-я ас. паве́рыць паве́раць
Прошлы час
м. паве́рыў паве́рылі
ж. паве́рыла
н. паве́рыла
Загадны лад
2-я ас. паве́р паве́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час паве́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак.

1. каму-чаму і ў каго-што. Прыняць на веру што-н., стаць перакананым у кім-, чым-н.

П. у перамогу.

Паверце, ён не памыляецца тут.

Мы ў яго паверылі.

2. каму-чаму. Прыняць за праўду што-н., чые-н. словы.

П. чуткам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рыць сов.

1. в разн. знач. пове́рить; (убедиться — ещё) уве́ровать;

п. чу́тцы — пове́рить слу́ху;

п. у справядлі́васць чыі́х-не́будзь меркава́нняў — пове́рить (уве́ровать) в правоту́ чьи́х-л. сужде́ний;

2. в знач. вводн. сл. пове́рить;

я, ~рце, не ве́даў — я, пове́рьте, не знал;

не п. сваі́м вача́м (вуша́м) — не пове́рить свои́м глаза́м (уша́м);

пада́нне све́жае, але́ п. ця́жка — свежо́ преда́ние, а ве́рится с трудо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. у што. Стаць цвёрда перакананым, упэўненым у чым‑н. Паверыць у свае сілы. Паверыць у перамогу. □ Праўда, у якую паверыў змоладу, якой кіраваўся ў жыцці, сапраўдная, непадробная! Навуменка. «Кахаю» я не гаварыў, Не пераконваў важка... Нашто паверыла ў парыў? Мне проста было цяжка. Дукса. // у каго. Палічыць каго‑н. здольным здзейсніць надзеі, спадзяванні. Не рабіце мне скідак, Паверце ў мяне, Як рака У вясну гэту шчыра паверыла. Мацяш.

2. Прыняць за праўду, палічыць верагодным, адпаведным рэчаіснасці. Паверыць чуткам. □ Што дарагі Якім застанецца тут, на чужыне, далёка ад роднага дома, ляжаць у сырой зямлі, у братняй магіле пры дарозе, пад зялёным узгорачкам — Міхась не мог уявіць і паверыць жорсткай яве. Машара. Канькоў нават не паверыў сваім вылічэнням. Асіпенка. Не паверыць народ Абяцанкам, Не будзе пакорны Цярпець і стагнаць. Глебка.

3. Згадзіцца з кім‑н., прыняць чые‑н. словы за праўду. [Жэня:] — Жонка друга не верыць нам, баіцца нас. Не паверыла нават мне, якому заўсёды, як брату, верыў Андрэй. Брыль. — Не, — кажа Іван, — не паверу табе: ты падманеш. Якімовіч.

4. што на каго-што. Даручыць або даверыць што‑н., спадзеючыся на цэласць, зварот даверанага, даручанага. [Усевалад:] — Ты цяпер тонка ведаеш падыспад гэтае машыны. Ты сам будзеш поўны гаспадар — я ўсё магу на цябе паверыць. Скрыган.

5. у знач. пабочн. паве́р(це), паве́рыш (паве́рыце). Ужываецца ў гутарцы для большага пераканання субяседніка. [Тодар:] — А потым аперацыю зрабілі, ды, паверыце, такую, што ніхто тут у нас і не браўся яшчэ! Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рыць gluben vt, zu gluben begnnen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уве́ровать сов. паве́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак., у каго-што (кніжн.).

Канчаткова паверыць у што-н.

У. у поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак., каму-чаму.

Паверыць каму-, чаму-н., паспадзявацца на каго-, што-н.

Яму можна д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакана́ўчы, -ая, -ае.

Які прымушае паверыць у правільнасць, праўдзівасць чаго-н.; пранікнуты сілай перакананасці.

П. факт.

|| наз. перакана́ўчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым і з дадан.

Прымусіць паверыць у што-н., пераканаць у чым-н.

У. слухачоў у сваёй праваце.

|| незак. упэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)