паваро́чацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паваро́чаюся паваро́чаемся
2-я ас. паваро́чаешся паваро́чаецеся
3-я ас. паваро́чаецца паваро́чаюцца
Прошлы час
м. паваро́чаўся паваро́чаліся
ж. паваро́чалася
н. паваро́чалася
Загадны лад
2-я ас. паваро́чайся паваро́чайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паваро́чаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паваро́чацца I сов. (обо всех, многих) верну́ться, возврати́ться, вороти́ться

паваро́чацца II сов.

1. (обо всём, многом) опроки́нуться, повали́ться;

2. (нек-рое время) поворо́чаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паваро́чацца 1, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вярнуцца, прыйсці, прыехаць назад — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [сяляне] паварочаліся адвячоркам, .. а некаторыя дык і зусім на змярканні. Крапіва.

паваро́чацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Варочацца з боку на бок некаторы час.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абярнуцца, упасці, пападаць — пра ўсё, многае. Усе збанкі паварочаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вороти́ться сов., разг. вярну́цца, мног. паваро́чацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поворо́чаться разг. паваро́чацца, (долго, неоднократно) папаваро́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повраща́ться

1. пакруці́цца, паваро́чацца;

2. перен. (побывать) пабыва́ць, пабы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возврати́ться вярну́цца, мног. паваро́чацца;

созна́ние возврати́лось к больно́му свядо́масць вярну́лася да хво́рага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павярта́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Тое, што і паварочацца ​1. Людзі.. павярталіся з бежанства — хто раней, хто пазней. Пестрак.

павярта́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і паварочвацца (гл. павярнуцца ў 1 знач.). Тарэнта павяртаўся тварам да Будніка, кладучы перад ім на стале вялікія, агрубелыя ад працы.. рукі. Галавач. — Ёсць, таварыш капітан! — но абцасах павяртаецца лейтэнант, каб ісці выконваць яго загад. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повози́ться сов.

1. (похлопотать с кем, чем) разг. павалту́зіцца, паважда́цца; (понянчиться) паня́ньчыцца; (позаниматься кропотливым делом) папо́ркацца; паке́шкацца;

2. (пошалить) падурэ́ць, пасваво́ліць, пагуля́ць;

3. (беспокойно поворочаться) паваро́чацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)