пабіра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пабіра́юся пабіра́емся
2-я ас. пабіра́ешся пабіра́ецеся
3-я ас. пабіра́ецца пабіра́юцца
Прошлы час
м. пабіра́ўся пабіра́ліся
ж. пабіра́лася
н. пабіра́лася
Загадны лад
2-я ас. пабіра́йся пабіра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час пабіра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пабіра́цца несов., разг. побира́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прасіць міласціну, жабраваць. — Мы не ведаем, — сказала Надзя. — Нічога не ведаем. Мы сіроты, пабіраемся... Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабіра́цца ’прасіць міласціну, жабраваць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Рус. побира́ться ’тс’. Ітэратыўная прыставачная форма да браць (гл.). У бел. мове, мяркуючы па крыніцах, магчыма пранікненне з рус. тэрыторыі, дзе яно выглядае як семантычная інавацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папраша́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца жабрацтвам; пабірацца.

2. Прасіць, дакучаць просьбамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сілкава́ць ‘карміць, падмацоўваць ежай’ (ТСБМ, Касп.), сілкава́цца ‘падмацоўвацца’ (Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк.); ‘пабірацца, харчавацца’: сілкавацца ласкавым хлебам (Сержп. Прымхі). Укр. силкува́ти ‘падмацоўваць’, силкува́тися ‘сіліцца, старацца, узмацняцца’ Ад *сілка, памянш. да сіла (гл.); параўн. укр. си́лка ‘тс’, силко́вий ‘дужы, моцны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

żebrać

незак.

1. жабраваць, пабірацца; старцаваць;

żebrać na dworcu — жабраваць на вакзале;

2. маліць, умольваць, енчыць;

żebrać o litość — маліць аб літасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ла́та́цца, ла́тавацца, пала́та́цца ’лёгка нажываць, карыстацца чужым’ (Нас.), ’жывіцца, падзарабляць’ (Юрч.), бялын.пабірацца’ (Яўс.), ’падстройвацца, падладжвацца’ (Сцяшк.), лата́ньне ’карыстанне чужым, лёгкім прыбыткам’ (Нас.), бялын. ла́тыньня ’папрашайніцтва, падбіранне’ (Яўс.), латаніна ’лёгкі прыбытак, лёгкія заробкі’ (Нас.). Надзейнай этымалогіі няма. Паводле Слаўскага (5, 46–47), паходзіць ад прасл. lat‑, якое мае значэнне ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. бел. латва, лацьвей ’лёгка’, польск. łatwy, łacwi, łacny, ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць’, ла̏hати ’хапаць, браць’, lȁće ’марна’, чэш. láce, lacný ’лёгкі, танны’, славац. lacný ’тс’, ст.-слав. латити ’падсцерагчы, злавіць’. Матцэнаўэр (LF, 9, 185) дапускае роднаснасць з лат. lēts ’лёгкі, танны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́р1, кыланты́р ’пост, пікет, варта’ (Бяльк.). Фармальнае супадзенне з калантырыцца ’валаводзіцца’ дазваляе меркаваць аб магчымасці ўтварэння прамежкавых семем, аб значэнні якіх можна здагадвацца паводле полац. калантыр, калантырыць ’праводзіць час без сур’ёзных заняткаў’, адкуль, магчыма, ’збор людзей, не занятых справай і да т. п.’ Гэта, аднак, вельмі няпэўна па семантыцы, ілюстрацыя ў слоўніку пацвярджае дакладнасць дэфініцыі («Сылдаты йшлі і на кылантыр нямецкі пупалі», с. 241). Можна дапусціць магчымую сувязь з каланча ’вартавая вышка’, мяркуючы аб замене суфіксацыі. Верагоднасць такой замены давесці цяжка, семантыка слова таксама няпэўная. Фармальнае падабенства ст.-рус. калантарь, колонтарь ’кальчуга’ відавочнае, аднак семантыку двух лексем параўнаць нельга. Адзначым, што ‑н‑ у разглядаемым слове можа быць другасным (экспрэсіўны інфікс), што дазваляе фармальна параўнаць бел. слова з рус. колотыр, колотырь, але значэнне рус. слоў (’ілгун, праныра і да т. п.’) зусім іншае. Магчыма, сапсаванае карантин (Краўчук, вусн. паведамл.).

Каланты́р2 ’папрашайка’ (Мат. Маг., Нас.), колонтырка, колонтырник, колонтырнык (Нас.). Рус. кур., новааск. калантырь, аднак значэнне яго невядомае (СРНГ, 12, 335). Сухамлін (Совещание по ОЛА, 1975, 173) мяркуе аб матэрыяльным падабенстве бел. калантырка, рус. колотырка, укр. колотуха ’дакучлівая жанчына’. У рус. мове колотырь, колотыра, колотырник і да т. п. лексемы ў розных значэннях адзначаны на рознай тэрыторыі, у тым ліку і на пагранічнай да беларускай. Рус. слова лічыцца вытворным ад колотить (Праабражэнскі, 1, 337–338), што на першы погляд выклікае пярэчанні паводле семантычнага крытэрыю. Параўн., аднак, рус. колотить ’плявузгаць, пляткарыць, таргавацца, набываць з цяжкасцю’, колотиться ’прасіць; пабірацца; жабраваць; жыць у галечы; бадзяцца без справы; пляткарыць’: «Матрена все колотится, прямая колотуха» (СРНГ, 14, 184). Суфіксацыя ў разглядаем слове, відаць, экспрэсіўная, што датычыць спосабу ўтварэння, то, магчыма, спачатку быў утвораны экспрэсіўны дзеяслоў: колотить, колотырить. Бел. слова ў любым выпадку ўтворана даўно (фанетычны крытэрый), але статус яго не вельмі ясны, як гэта можна меркаваць паводле значэнняў бел. калаціць. Не выключана, што тут мела месца інфільтрацыя лексікі з сумежных рус. гаворак, аднак нельга выключыць магчымасці захавання старой слав. тэндэнцыі. Параўн. серб.-харв. кла́тити ’бадзяцца і да т. п.’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй — клата́рити се ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)