Атрача́ ’дзіця’ (Нас.). Рус.отроча́, балг.отро́че, славен.otročè, ст.-слав.отрочѧ, ст.-рус.отроча ’тс’. Утворана ад назоўніка отрокъ (гл. отрак) з суфіксам, які ўжываўся для ўтварэння назваў малых істот ‑ę. Магчыма, што беларускае слова працягвае старарускую форму, запазычаную з стараславянскай.