Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Омскі ветэрынарны інстытут 3/63
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Омскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту 11/238
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
о́мскийо́мскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МІША́НІН (Юрый Фёдаравіч) (н. 27.6. 1942, с. Лябяжае Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Омсківет.ін-т (1968). У 1977—93 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па абмене рэчываў і павышэнні прадуктыўнасці жывёл, уплыве мікраэлементаў на вугляводна-ліпідны абмен, прафілактыцы хвароб жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Ігар Пятровіч) (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія),
бел. вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1994). Скончыў Омскіін-тфіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙ-БІЕ́НКА (Рыгор Якаўлевіч) (7.2.1903, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 3.11.1971),
савецкі энтамолаг. Чл.-кар.АНСССР (1953). Засл. дз. н. Расіі (1963). Скончыў Омскіс.-г.Ін-т (1925). З 1929 у навук. установах Ленінграда. Навук. працы па экалогіі і сістэматыцы насякомых, тэорыі аховы раслін. Праводзіў даследаванні на Беларусі (Белавежская пушча і інш.). Аўтар падручнікаў («Агульная энтамалогія», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Насекомые таракановые. М.; Л., 1950;
Кузнечиковые. М.; Л., 1954;
Саранчовые фауны СССР и сопредельных стран. Ч. 1—2. М.; Л., 1951 (разам з Л.Л.Мішчанка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́НІН (Рыгор Мікалаевіч) (4.10.1835, пас. Ямышэўскі Паўладарскай вобл., Казахстан — 30.6.1920),
расійскі географ і падарожнік, даследчык Цэнтр. Азіі. Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1852), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1859—62). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях сасланы ў Сібір. У 1863—64 прымаў удзел у экспедыцыі на воз. Зайсан і хр. Тарбагатай. У 1876—77 і 1879—80 кіраваў экспедыцыямі ў паўн.зах. Манголію і Тыву, у 1884—86 і 1892—93 — у паўн. Кітай, усх. Тыбет і Цэнтр. Манголію і ў 1899 — на Вял. Хінган. Разам з жонкай А.В.Патанінай сабраў звесткі па геаграфіі, геалогіі, эканоміцы, этнаграфіі маладаследаваных тэр.Цэнтр. Азіі. Вял. залаты медаль Рус.геагр.т-ва (1886). Яго імем наз. адзін з хрыбтоў Наньшаня і ледавік на Алтаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛІХА́НАЎ (Чакан Чынгісавіч) (1835, урочышча Кушмурун Кустанайскай вобл., Казахстан — кастр. 1865),
казахскі асветнік-дэмакрат, гісторык, этнограф і фалькларыст. Чл.Рус.геагр.т-ва (1860). Скончыў Омскі кадэцкі корпус (1853). Удзельнік навук. экспедыцый у Сярэднюю Азію, Казахстан і Зах. Кітай, аўтар даследаванняў па гісторыі і культуры народаў гэтых краін. У працах «Кіргізы» (так называлі тады казахаў; 1856—58, апубл. 1958), «Сляды шаманства ў кіргізаў», «Кіргізскае радаслоўе» (абедзве апубл. 1904) матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, культуры казахаў. Зрабіў мноства этнаграфічна дакладных жанравых, партрэтных і пейзажных замалёвак да сваіх навук. і пуцявых дзённікаў. Артыкулы «Паданні і легенды Вялікай Кіргіз-Кайсацкай арды», «Нарысы Джунгарыі» і інш. пра вусную нар. творчасць казахаў, асаблівасці імправізатарскага майстэрства акынаў, віды песень і рытміку казахскага верша. Упершыню запісаў і пераклаў на рус. мову частку кірг.нар. эпасу «Манас».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРТЫ́Ш,
рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток р. Об. Даўж. 4248 км, пл. бас, 1643 тыс.км². Бярэ пачатак у гарах Мангольскага Алтая на тэр. Кітая (Чорны І.). У вярхоўях горная рака. Ад воз. Зайсан да г. Усць-Каменагорск зарэгулявана вадасховішчамі Бухтармінскай і Усць-Каменагорскай ГЭС. Ніжэй г. Сяміпалацінск да вусця цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне. Рэчышча няўстойлівае, шмат пясчаных перакатаў, ніжэй г. Омск утварае вял. лукавіны. Даліна шырокая (да 20 км, каля вусця да 35 км). Гал. прытокі: Ішым, Вагай, Табол, Конда (злева), Ом, Тара, Дзям’янка (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Разводдзе ў ніжнім цячэнні з мая да вер., у верхнім — з крас. да кастрычніка. Сярэдні расход вады каля Табольска 2150 м³/с, у вусці — 2830 м³/с. Суднаходная на 3784 км ад вусця. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння, арашэння, жывіць Іртыш—Караганда канал, Шульбінскае вадасховішча. Багаты рыбай (нельма, шчупак, акунь, асетр, сцерлядзь і інш.). Асн. гарады і парты: Усць-Каменагорск, Сяміпалацінск, Паўладар, Омск, Табольск, Ханты-Мансійск.