нішчы́мны, -ая, -ае.

1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны.

Нішчымная капуста.

2. Без нічога, без якіх-н. дабавак; пусты.

Есці н. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нішчы́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нішчы́мны нішчы́мная нішчы́мнае нішчы́мныя
Р. нішчы́мнага нішчы́мнай
нішчы́мнае
нішчы́мнага нішчы́мных
Д. нішчы́мнаму нішчы́мнай нішчы́мнаму нішчы́мным
В. нішчы́мны (неадуш.)
нішчы́мнага (адуш.)
нішчы́мную нішчы́мнае нішчы́мныя (неадуш.)
нішчы́мных (адуш.)
Т. нішчы́мным нішчы́мнай
нішчы́мнаю
нішчы́мным нішчы́мнымі
М. нішчы́мным нішчы́мнай нішчы́мным нішчы́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нішчы́мны разг.

1. по́стный;

~ная капу́ста — по́стные щи;

2. поро́жний, пусто́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нішчы́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны. Мы атрымлівалі толькі агульную норму хлеба і два разы на дзень у сталоўцы нішчымны .. крупнік. Сяргейчык. Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды і то нішчымнай. Якімовіч.

2. Без нічога, без якіх‑н. дабавак. [Хана] такая худая, што мне робіцца шкада яе, і я аддаю ёй усе грушы, а на перапынку елі нішчымны хлеб. Каліна. // Пусты. Часамі ў гумно ўрываўся лёгкі ветрык, паварушваючы звіслыя са страхі нішчымныя каласкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нішчы́мны Fsten-; гл. тс. посны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нішчы́мны ’посны, без тлушчу, без закрасы’ (Касп., Шат., Некр., Сцяшк., Янк. 1, Вешт., Сл. ПЗБ), ’пусты, парожні; посны; без нічога, з пустымі рукамі; дрэнны, слабы’ (ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), нішчы́мный (нисчи́мный) ’пусты, звараны без закрасы’ (Нас., Бяльк.), сюды ж нішчы́мніца ’адсутнасць тлушчу, посніца’ (Бяльк., Касп., Мат. Гом., Янк. 1-2; бых., Янк. Мат.), ’посная ежа’ (Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’нясмачная ежа’ (Нас.), нішчымно́та ’пустата, нястача’ (ТС), нішчы́мнік (нисчи́мникъ) ’бядняк, які харчуецца ўсухамятку’ (Нас.). Ад спалучэння ні з чым ’без нічога’, параўн. прыслоўе ў Насовіча з этымалагічным напісаннем: нисчи́мъ ’бедна, мізэрна; з пустымі рукамі’: Нисчимь всегды ядзим…; Нисчимъ жонку взявъ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нішчымны, посны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сашчы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Шчыпкамі сарваць, абарваць што‑н. Сашчыкаць лісце. // Шчыкаючы, звесці на нішто. Яўген Мікалаевіч, бывае, забудзецца і сашчыкае, з’есць нішчымны хлеб. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ташчы́ма ’без паклажы’ (паст., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчы́мнынішчымны, посны’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ташчы́мніца ’нішчымніца’ (Сцяшк. Сл.). Прыслоўе, утворанае з суф. ‑ма ад тошчы ’пусты’ (гл.) па тыпу куды́ма, туды́ма (адносна такіх утварэнняў гл. Карскі 2-3, 67), магчыма, пад уплывам тэрытарыяльна блізкіх і роднасных літ. tuščióm, tuščiomìs ’паражняком, з пустымі рукамі, ні з чым’, tuštỹmė ’пустое месца’. Параўн. нішчымны (гл.), для якога ў якасці этымона побач з прапанаваным спалучэннем ні з чым можна дапусціць ні́шчы ’бедны’ (гл. нішчаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіраці́на, ‑ы, м. і ж.

Разм. Тое, што і сірата. Адзін ён цяпер, сіраціна: Ні маткі няма, ні сястры. Колас. [Волька] праніклася жалем да сяброўкі, да яе цяжкага лёсу сіраціны... Ваданосаў. / у перан. ужыв. А пад шчытам на павуціне Нішчымны колас-сіраціна Ў зацішку лёгенька гайдаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)