нічы́йны, -ая, -ае (разм.).

1. гл. нічыя.

2. Тое, што і нічый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нічы́йны

займеннік, адмоўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нічы́йны нічы́ная нічы́йнае нічы́йныя
Р. нічы́йнага нічы́йнай нічы́йнага нічы́йных
Д. нічы́йнаму нічы́йнай нічы́йнаму нічы́йным
В. нічы́йны (неадуш.)
нічы́йнага (адуш.)
нічы́ную нічы́йнае нічы́йныя
нічы́йных
Т. нічы́йным нічы́йнай нічы́йным нічы́йнымі
М. нічы́йным нічы́йнай нічы́йным нічы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нічы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нічы́йны нічы́йная нічы́йнае нічы́йныя
Р. нічы́йнага нічы́йнай
нічы́йнае
нічы́йнага нічы́йных
Д. нічы́йнаму нічы́йнай нічы́йнаму нічы́йным
В. нічы́йны (неадуш.)
нічы́йнага (адуш.)
нічы́йную нічы́йнае нічы́йныя (неадуш.)
нічы́йных (адуш.)
Т. нічы́йным нічы́йнай
нічы́йнаю
нічы́йным нічы́йнымі
М. нічы́йным нічы́йнай нічы́йным нічы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нічы́йны разг. ниче́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нічы́йны, ‑ая, ‑ае, займ. адмоўны.

Разм.

1. Тое, што і нічый (у 1 знач.). Агарод тым часам можна і пашырыць — вядома, зямля тут нічыйная, закінутая. Хадкевіч.

2. У спартыўных спаборніцтвах — нікім не выйграны. Нічыйная партыя. □ Савецкія дзюдаісты выйгралі шэсць с[у]тычак, чатыры сустрэчы закончыліся нічыйным вынікам. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нічыя́, -ёй, ж.

Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе.

Згадзіцца на нічыю.

|| прым. нічы́йны, -ая, -ае.

Н. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ниче́йный спорт., шахм. нічы́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

remisowy

нічыйны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ро́зыгрыш, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разыгрываць — разыграць (у 3, 5 знач.).

2. Нічыйны вынік гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

draw1 [drɔ:] n.

1. жараб’ёўка

2. sport нічыя́, нічы́йны вы́нік

3. ро́зыгрыш (у латарэі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)