ніцяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ніцяны́ ніцяна́я ніцяно́е ніцяны́я
Р. ніцяно́га ніцяно́й
ніцяно́е
ніцяно́га ніцяны́х
Д. ніцяно́му ніцяно́й ніцяно́му ніцяны́м
В. ніцяны́ (неадуш.)
ніцяно́га (адуш.)
ніцяну́ю ніцяно́е ніцяны́я (неадуш.)
ніцяны́х (адуш.)
Т. ніцяны́м ніцяно́й
ніцяно́ю
ніцяны́м ніцяны́мі
М. ніцяны́м ніцяно́й ніцяны́м ніцяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ніцяны́

1. ни́точный;

2. (сделанный из ниток) ни́тяный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ніцяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да ніцей. Ніцяная вытворчасць.

2. Зроблены з ніцей, нітак. Ніцяныя пальчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніць, -і, мн. ні́ці, -ей, ж.

1. мн. Тое, што і нітка.

2. Прадмет, які падобны на нітку, нагадвае нітку.

Н. лямпы напальвання.

Ніці павуціння.

3. перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі.

Ніці дружбы.

|| прым. ніцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ни́тяный ніцяны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

niciany

ніцяны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ни́точный ні́тачны; (нитяный) ніцяны́;

ни́точная фа́брика ні́тачная фа́брыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ни́тчатый

1. (нитевидный) ніткава́ты;

2. (нитяный) уст. ніцяны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ніця́нікі ’лапці, зробленыя з нітак’ (дзятл., Сл. ПЗБ), нацянькі ’тс’ (навагр., Жыв. сл.). Ад ніцяны ’зроблены з нітак’, гл. ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКСЕЛЬБА́НТ

(ням. Achselband),

ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з метал. наканечнікамі. Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў і інш., а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваен. парадаў.

т. 1, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)